Затрыманную ўчора маладафронтаўку чакае сустрэча з КДБ

Сёньня дырэктарка і завуч гімназіі-каледжу мастацтваў імя Ахрэмчыка выклікала на размову маладафронтаўку, вучаніцу 8-й клясы Вікторыю Ладзіс.

 

Кіраўніцтва гімназіі цікавілася, якім чынам Вікторыя Ладзіс зьвязана з Маладым Фронтам і чым дзяўчына займаецца ў арганізацыі. Нагадаем, учора Вікторыю Ладзіс затрымалі міліцыянты падчас распаўсюду агітацыі да 14 траўня.

 

“Калі я сказала, што разам са мною затрымалі і Паўла Кур’яновіча, дырэктарка каледжу пачала вельмі моцна крычаць і сказала, што Павал Кур’яновіч – злачынца”, – распавядае Вікторыя. -“Таксама дырэктарка сказала, што сёньня ў каледж прыйдуць супрацоўнікі КДБ і пачала запужваць, што мяне выключаць са школы”.

 

Па словах Вікторыі Ладзіс, завуч каледжу не выпушчае яе з навучальнай установы на вуліцу да прыезду супрацоўнікаў КДБ.

 

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international