"Звязда" - у абарону роднай мовы

2009 2009-05-13T16:59:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У артыкуле "Жывое слова ў акiяне свабоды", надрукаваным № 85 газеты "Звязда", аўтар закранае праблему ігнаравання чыноўнікамі беларускай мовы ва ўмовах дзвюхмоўя:

"Стаўленне ў грамадстве да беларускай мовы як дзяржаўнай прымушае звяртацца да гэтай праблемы зноў i зноў. Мова, якая ахоўваецца законам (цi павiнна ахоўвацца) часта iгнаруецца, i робiцца гэта пад маркай свабоды i дэмакратыi. Маўляў, у нас дзве дзяржаўныя мовы i чалавек мае права выбiраць, якой мовай карыстацца.

Кожны можа мову выбiраць, але калi чалавек на дзяржаўнай службе, ён абавязаны валодаць дзвюма мовамi. Аднойчы ў ашчаднай касе я запоўнiў квiток па-беларуску, то давялося выклiкаць загадчыцу — скандал падняўся. А каб касiр-аператар ведала, што за такi выпад яе па галоўцы не пагладзяць, то паводзiла б сябе iнакш.

У Баранавiчах здарыўся адзiн эпiзод, якi i падштурхнуў мяне да напiсання гэтага артыкула. Факт малапрыкметны, i на яго можна было б не звярнуць увагi, калi б ён не атрымаў агалоску.

Вучанiца адной школы горада пры запаўненнi дзённiка напiсала не март, а сакавiк. Класны кiраўнiк, праглядаючы той дзённiк, беларускую назву закрэслiла i напiсала рускую. Мацi дзяўчынкi гэта прыняла за абразу i звярнулася па тлумачэнне да настаўнiцы, а затым i ў мясцовую газету.

Дзяўчынка памылiлася, бо назвы прадметаў ёю запоўнены на рускай мове i тут педагогу трэба было б толькi ўсмiхнуцца i сказаць:

— А ты, Наташа, малайчына, не забываеш родную мову, але ўлiчваючы, што школа ў нас....

І не было б нiякiх непаразуменняў, i нiхто не станавiўся б у позу. А так спасылкi педагога на тое, што ўсе дакументы павiнны ў школе афармляцца на рускай мове, у гэтым выпадку не вытрымлiваюць крытыкi. Згодна з iнструкцыяй дзённiк неабходна запаўняць на той мове, на якой ажыццяўляецца агульнаадукацыйны працэс — усё правiльна, але ёсць цiкавы момант у гэтай сiтуацыi. Дзённiк, з якiм правучылася дзяўчынка амаль год, быў для беларускай школы i там на кожнай старонцы напiсана: адзнакi настаўнiка, дата, заданнi....i чамусьцi гэты "вопиющий факт" не абурыў настаўнiцу! А прытрымлiваючыся лiтары iнструкцыi, яна абавязана была ўсе беларускiя надпiсы перакрэслiць цi запатрабаваць, каб дзённiк быў рускамоўным.

Але ў найноўшай гiсторыi Беларусi быў перыяд, калi беларускiя класы з'яўлялiся, як грыбы, ва ўсiх гарадах. А дзе яны сёння? Надвор'е неспрыяльнае цi бацькi вiнаватыя? Што, была адпаведная пастанова аб лiквiдацыi ўжо створаных класаў? Не! А ў чым тады прычына?

А хiба ж найперш не дырэктары i настаўнiкi адгаворвалi бацькоў ад беларускiх класаў. Сцвярджалi, што ў дзяцей не будзе перспектывы, што ў iх будзе псiхiка траўмавацца... Толькi не пра дзяцей тыя педагогi думалi, а пра сябе, бо беларускiя класы ў рускамоўнай школе — гэта лiшнiя турботы.

А дырэктар школы глядзiць на начальнiка ўпраўлення адукацыi...

Гэта толькi адна з прычын праблемы, але мы вернемся да свабоды выбару мовы. Яна ж не можа быць бязмежнай. Калi прытрымлiвацца юрыдычнага падыходу, то мая свабода канчаецца там, дзе пачынаецца свабода iншага чалавека.

Цалкам чытайце артыкул на старонцы:

http://www.zvyazda.minsk.by/ru/issue/article.php?id=34736

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international