Андрэй Бастунец: “Артыкул аб адміністрацыйнай адказнасці “за экстрэмізм” будзе прымяняцца вельмі шырока”

2009 2009-05-13T12:01:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bastunec.jpg
Андрэй Бастунец

Андрэй Бастунец

На веснавой сесіі Палаты прадстаўнікоў будзе разгледжаны законапраект, які прадугледжвае не толькі крымінальную, але і адміністратыўную адказнасць за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Паводле законапраекту, калі ў такіх дзеяннях, як выпуск, распаўсюд і захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, няма складу злачынства, то яны будуць карацца штрафам у памеры 10–50 базавых велічынь для прыватных асоб, для індывідуальных прадпрымальнікаў — 50–100 і 100–500 для юрыдычных асобаў. Пракаментаваць магчымыя негатыўныя наступствы гэтых новаўводзінаў для журналістаў і СМІ, карэспандэнт www.Euramost.org папрасіў намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца.

-- Чым гэта можа пагражаць у першую чаргу тым журналістам, якія працуюць на незалежныя СМІ?


-- Зразумела, што гэта, у першую чаргу, будзе пагражаць штрафам, як гэта і прадугледжана ў артыкуле. Але хачу звярнуць увагу на тое, што экстрэмізі – гэта цяжкае дзеянне, цяжкае злачынства. І калі яго часткова пераносяць у сферу адміністрацыйнай адказнасці, то гэта значыць, што проста пашыраюць межы дзеянняў, за якія гэта адказнасць можа быць прызначана. Раней было зразумела, што экстрэмісцкая дзейнасць утрымлівае склад розных злачынстваў. Зараз, пры тым няўцямным тэрміне “экстрэмісцкая дзейнасць”, які існуе ў законе “Аб супрацьдзеянні экстрэмізму”, узнікае пагроза, што артыкул аб адміністрацыйнай адказнасці будзе прымяняцца вельмі шырока.

-- І сёння, пры той “няўцямнасці” тлумачэння законам, што такое экстрэмізм, спрабуюць, як у выпадку з часопісам ARCHE, знайсці яго нават у кавалку сказа. Зараз экстрэмізм будуць знаходзіць і ў асобным слове?


-- Практыка паказвае, што і выпадку з ARCHE, і з запісам канцэрту “Салідарныя з Беларуссю”, фільмам “Урок беларускай мовы” бачна, што трактоўка паняцца “экстрэмізм” вельмі шырокая. І гэтая трактоўка не зменіцца ад таго, што з’явіцца адміністрацыйная адказнасць за экстрэмізм. Але калі раней у супрацоўнікаў, напрыклад, КДБ быў выбар: ці распачынасць крымінальную справу, ці проста знішчаць матэрыялы, то зараз, у тых выпадках, калі раней толькі знішчалі матэрыялы, зараз яны будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці тых, хто вырабляў, распаўсюджваў ці захоўваў гэтыя матэрыялы.

-- Ці можна сказаць, што гэта новаўвядзенне “аблегчыць” працу праваахоўных органаў па выяўленні “экстрэмістаў”?


-- Не зусім так – справа ж усё адно будзе ісці праз суд. Але ў праваахоўных органаў з’явіцца поле для манёўра. У тых выпадках, калі было адпачатку бачна, што крымінальную справу распачынаць бессэнсоўна, што гэта нонсенс, то зараз яны змогуць распачынаць адміністрацыйную справу.

-- Гэта метад запалохвання – рублём ва ўмовах крызісу?


-- Толькі такім чынам гэтую прапанову і можна тлумачыць.

-- Ці можна ўжо зараз прагназаваць, што асуджаных да розных пакаранняў “экстрэмістаў” у нашай краіне стане значна больш?


-- Мяркую, што крымінальных спраў гэта тычыцца не будзе. Але калі мы паглядзім на практыку ўжывання закона “Аб супрацьдзеянні экстрэмізму”, то пабачым, што пакуль не было крымінальных справаў. Было некалькі спраў і яны нават дайшлі да суду, рашэнні якога ўстыпілі ў законную сілу. Але справа абмяжоўвалася знішчэннем “экстрэмісцкай прадукцыі”, якую прызналі экстэмісцкай. А вось калі б быў артыкул аб адміністрацыйнай адказнасці на той час, то ва ўсіх тых ваыпадках можна было б прыцягнуць юрыдычных альбо фізічных асоб да дастаткова жорсткай адміністрацыйнай адказнасці.

-- Навошта гэта робіцца, у часу так званай “лібералізацыі”?


-- Гэта паказвае, што “лібераліацыя” ў нас адбываецца толькі на ўзроўні дэкларацый. На заканадаўчым і прававым полі нічога ў лепшы бок не змяняецца. Усе тыя нормы законаў як адміністрацыйнага, так і крымінальнага заканадаўства, на якія звярталі ўвагу, як на вельмі жорсткія, не толькі застаюцца, але і прыцягваецца палітыка прыняцця ўсё больш і больш абмяжоўваючых заканадаўчых актаў.

-- Ці можа БАЖ нейкім чынам паўплываць на сітуацыю і зрабіць так, каб гэты законапраект не быў прыняты?


-- Мы паспрабуем звярнуцца ў Палату прадстаўнікоўале на жаль далёка не ўсе і далёка не заўсёды нашы аргументы чуюць. Але ўсё адно – усё залежнае ад нас мы зробім.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international