Парушэнні правоў на свабоду мірных сходаў і свабоду выказвання меркаванняў

2009 2009-05-13T17:02:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amnesty-international.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

EUR 49/2009.007

Каму:
Рыгор Аляксеевіч Васілевіч,
Генеральны Пракурор
Вул. Інтэрнацыянальная, 22
220050, Мінск

Беларусь
Тэлефон: +375 (17) 226 43 57

Факс: +375 (17) 226 42 52

5 траўня 2009

 

 

ПАРУШЭННІ ПРАВОЎ НА СВАБОДУ СХОДАЎ І САМАВЫРАЖЭННЯ

Шаноўны Генеральны Пракурор,


Я пішу вам у сувязі са справай адзінаццаці маладых людзей, якія зараз адбываюць тэрміны абмежавання свабоды за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску ў студзені 2008. Amnesty International мяркуе, што ім было вынесенае пакаранне, якое можна прыраўняць да зняволення, за мірнае карыстанне сваімі правамі на свабоду сходаў і самавыражэння, і па гэтай прычыне лічыць іх вязнямі сумлення.

Чатырнаццаць чалавек падвергліся крымінальнаму пераследу за ўдзел у дэманстрацыі, якая адбылася ў Мінску ў студзені 2008 з мэтай пратэсту супраць увядзення новага падатковага заканадаўства для дробных прадпрымальнікаў. Антон Койпіш і Уладзімір Сяргееў былі аштрафаваныя, а Андрэй Кім быў асуджаны да турэмнага зняволення й вызвалены па амністыі ў жніўні 2008. Астатнія ж 11 чалавек былі асуджаныя на 1,5 – 2 гады абмежавання волі паводле артыкула 342 Крымінальнага Кодэкса – “удзел або арганізацыя ў дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак”. Арцём Дубскі, Міхаіл Пашкевіч, Тацяна Цішкевіч, Павел Вінаградаў, Аляксей Бондар, Міхаіл Крываў, Алесь Стральцоў і Алесь Чарнышоў былі асуджаныя ў красавіку 2008; Міхаіл Субач і Максім Дашук былі асуджаныя ў траўні, а Аляксандр Баразенка баў асуджаны ў снежні 2008. Умовы абмежавання волі, выкладзеныя ў артыкуле 38 Крымінальна-Працэсуальнага Кодэкса, настолькі строгія, што Amnesty International лічыць гэта формай зняволення.

Несанкцыянаваная дэманстрацыя супраць увядзення прэзідэнцкага дэкрэта №760 аб правілах падаткаабкладання і найму для дробных прадпрымальнікаў адбылася 10 студзеня 2008. Паводле ўдзельнікаў і юрыстаў, апытаных Amnesty International, дэманстрацыя была мірнай, і дэманстранты спрабавалі пазбегнуць перашкод руху транспарту, ідучы па тратуарах пакуль гэта было магчыма. Пасля дэманстрацыі 22 чалавекі былі асуджаныя да 15 дзён адміністратыўнага арышту, а адна – да 22 дзён адміністратыўнага арышту. Паводле звестак, дэманстранты звярталіся па дазвол на правядзенне дэманстрацыі, але не атрымалі адказу на свой запыт к дню дэманстрацыі. Тыя 11 асобаў, аб якіх ідзе гаворка, былі асуджаныя за прычыненне матэрыяльнага ўрону бізнэсу па маршруце дэманстрацыі. Адзін з юрыстаў паведаміў Amnesty International, што падчас суда многія дырэктары фірмаў, уключаючы ўсе прыватныя фірмы, адмаўлялі прычыненне якога-кольвек урону.

Я хацеў бы скарыстаць гэтую магчымасць, каб нагадаць вам, што, як краіна-удзельніца Міжнароднага Пакта аб Грамадзянскіх і Палітычных Правах (МПаГіПП), Беларусь мусіць абараняць права на свабоду самавыражэння і сходаў. Паводле артыкула 21 МПаГіПП, ня можа накладвацца ніякіх абмежаванняў на свабоду мірных сходаў “акрамя тых, якія наклажваюцца па законе і якія неабходныя ў дэмакратычным грамадстве ў інтарэсах нацыянальнай або грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы грамадскага здароўя або маралі, або абароны правоў і свабод іншых”. Камітэт ААН па Правах Чалавека часта знаходзіў парушэнні артыкула 21 МПаГіПП у тых выпадках, калі дзяржавы накладаюць абмежаванні на права мірных сходаў або патрабуюць, каб дэманстранты звярталіся па дазвол, у прыватнасці калі няма эфектыўнага спосабу апратэставаць адмову ў такім дазволе. Amnesty International неаднаразова рэгістравала цяжкасці, з якімі сутыкаліся дэманстранты пры звароце па дазвол на дэманстрацыю, а таксама абмежаванні гэтага права ў Беларусі, што арганізацыя лічыць парушэннем права на мірны сход.


АДСУТНАСЦЬ СУДОВАГА НАГЛЯДУ ЗА УМОВАМІ ВЫКАНАННЯ ПРЫСУДУ

Amnesty International занепакоеная, што, хаця прысуд аб абмежаванні волі выносіўся суддзём, але ўмовы такога абмежавання могуць быць змененыя афіцэрам міліцыі, адказным за дадзеную справу. У выніку ўзнікае сітуацыя, калі ўмовы могуць быць адвольна змененыя афіцэрамі міліцыі, і зняволеным стае вельмі цяжка выконваць умовы свайго пакарання, але яны ня маюць права абскардзіць такія дзеянні.

Аляксандр Баразенка, які быў асуджаны да аднаго года абмежавання волі, ужо атрымаў два папярэджанні за парушэнне ўмоваў свайго пакарання. Паводле звестак, ён атрымаў першае папярэджанне, калі міліцыя нібыта прйшла да яго дамоў у 12.30 дня 22 сакавіка і не знайшла яго дома. Ён сказаў Amnesty International што ня чуў, каб нехта стукаўся ў дзверы, і што ніхто не спрабаваў звязацца з ім па мабільным тэлефоне. Назаўтра, калі ён адзначаўся ў міліцэйскім участку, у адпаведнасці з патрабаваннямі, яму было сказана, што ён атрымаў папярэджанне. З гэтага часу афіцэр міліцыі, адказны за ягоную справу, запатрабаваў ад яго быць дома ў 8 вечара. Паколькі ён працуе аптовым прадаўцом садавіны й гародніны з 7.30 да 9 гадзін вечара, гэта павялічвае цяжкасці выканання ўмоваў.

Міхаіл Пашкевіч нібыта атрымаў папярэджанне за спазненне на 20 хвілін на шляху з працы дамоў з-за дарожных пробак у Мінску. Арцём Дубскі й Максім Дашук зараз пад пагрозай пераследу паводле Артыкула 415 Крымінальнага Кодэкса за парушэнне ўмоваў свайго пакарання.


ЗАЯВА АБ КЕПСКІМ АБЫХОДЖАННІ

Калі Аляксандр Баразенка адзначаўся ў міліцэйскім участку 23 сакавіка, ён быў заведзены ў кабінет і, паводле нашых звестак, збіты афіцэрам міліцыі. Пасля гэтага ён прайшоў курс лячэння ў шпіталі ў сувязі с сатрасеннем мозга.

Amnesty International заклікае вас:

-- неадкладна й безумоўна зняць усе абмежаванні, накладзеныя на Арцёма Дубскага, Міхаіла Пашкевіча, Тацяну Цішкевіч, Паўла Вінаградава, Аляксея Бондара, Міхаіла Крывава, Алеся Стральцова, Алеся Чарнышова, Міхаіла Субача, Максіма Дашука й Аляксандра Баразенку;

-- забяспечыць правядзенне хуткага, усебаковага, незалежнага і бесстаронняга расследавання заяваў аб збіцці Аляксандра Баразенкі ў міліцэйскім участку 23 сакавіка;

-- расследаваць дзеянні афіцэраў міліцыі, адказных за нагляд за выкананнем умоваў амбежавання волі й забяспечыць справядлівыя й бесстароннія адносіны да 11 асоб.

Я чакаю вашага адказу, як толькі вам будзе зручна. Дасылаю копію гэтага ліста міністру ўнітраных справаў.

Шчыра ваш,

Нікаля Дакварс,
Праграмны дырэктар,
Еўрапейская і Цэнтральнаазіяцкая Праграма


 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international