Пацярпелыя! Патрабуйце пакарання для сваіх крыўдзіцеляў!

2009 2009-05-12T19:39:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyjant.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 траўня перад пачаткам акцыі салідарнасьці, якую праводзілі прадстаўнікі дэмакратычнага руху ў 10 гадавіну знікнення Юрыя Захаранкі, на станцыі метро “Кастрычніцкая” міліцыянты затрымалі некалькі чалавек. У міліцэйскім пункце станцыі метро аказаліся Анатоль Лябедзька, Аляксей Сенчыла, Максім Сергіец, Раман Багдановіч і Сяргей Казакоў. Супрацоўнік у цывільным, прапаршчык ПМСП Корсак Дзяніс Валер'евіч перапісаў пашпартныя дадзеныя. Затым затрыманых завялі ў аўтобус, дзе знаходзіліся іншыя затрыманыя актывісты і дзе іх пачалі збіваць супрацоўнікі міліцыі.

Як выклаў у сваёй скарзе Максім Сергіец, супрацоўнікі правахаоўных органаў прыніжалі яго, пагражалі,  адабралі мабільны тэлефон, а пасля білі ў жывот нагамі і рукамі, душылі. Падобныя дзеянні міліцыянтаў суправаджаліся нецэнзурнай лаянкай і абразамі. Адзін з міліцыянтаў схапіў актывіста за куртку і разарваў яе. Калі Міколу кінулі на падлогу аўтобуса тварам уніз, адзін з ахоўнікаў парадку прайшоўся па ім нагамі. Астатнія затрыманыя таксама ляжалі тварам уніз і іх таксама білі.

У выніку ўсіх даставілі ў Цэнтральнае РУУС, дзе праз дзве з паловай гадзіны вызвалілі без тлумачэнняў прычыны затрымання і складання пратаколу.

Максім Сергіей лічыць, што супрацоўікі праваахоўных органаў дапусцілі незаконныя дзеяннні ў дачыненні да яго, перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы і такім чынам парушылі Закон РБ "Аб органах унутраных справаў", а таксама нанеслі маральную і матэрыяльную шкоду. Актывіст просіць правесці пракурорскую праверку выкладзеных фактаў, узбудзіць крымінальную справу і пакараць віноўных згодна з законам.  

Нажаль, гэта далёка не выключны і не адзіны выпадак ужывання гвалту ў дачыненні да апазіцыйна настроеных грамадзянаў нашай краіны з боку тых, хто павінен ахоўваць ад сапраўдных злачынстваў. Праваабаронцы расцэнваюць падобныя дзеянні як катаванні, бо да іх адносяцца і іншыя формы жорсткага і бесчалавечнага абыходжання. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч назваў гэта сапраўдным фашызмам, улічваючы тое, што яшчэ ніводны міліцыянт не адказаў за свае дзеянні перад законам. Але ўсе гэтыя факты трэба збіраць, каб віноўныя панеслі пакаранне, хай і праз нейкі час. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international