Беларускі Хэльсынскі камітэт падаў у суд на Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі

2005 2005-09-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы скардзяцца ў Вышэйшы гаспадарчы суд на тое, што дэпартамэнт гуманітарнай дапамогі Кіраўніцтва справамі адмаўляецца зарэгістраваць грашовую дапамогу, якая прыйшла на рахунак БГК з Міжнароднай Хэльсынскай фэдэрацыі.

У БГК разьлічвалі гэтымі сродкамі расплаціцца за арэнду памяшканьня, заплаціць за тэлефонныя размовы ды пакрыць выдаткі на чарговую канфэрэнцыю арганізацыі. Аднак зарэгістраваць дапамогу адмовілі. “Найбольш абурае, што нават не ўказаная матывацыя адмовы. Вынік суду пакажа, гэта проста свавольства чыноўнікаў ці замова на удушэньне нашай арганізацыі”, -- заявіў Радыё Свабода выканаўчы дырэктар БГК Алег Гулак.
Тым часам ў кіраўніцтве справамі прэзыдэнта адмаўляюцца камэнтаваць прэтэнзіі БГК.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international