У Брэсце апаганены помнік вязням гета

2009 2009-05-12T17:30:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/evreii.jpg

У Брэсце ў ноч з 9 на 10 мая быў апаганены помнік вязням гета, размешчаны ў цэнтры горада на скрыжаванні вуліц Дзяржынскага і Куйбышава.

"Вандалы спалілі ўсе вянкі і кветкі каля помніка, сам манумент чорны ад сажы, на ім нейкая смала", — паведаміў БелаПАН старшыня брэсцкай яўрэйскай абшчыны Барыс Брук.

Паводле яго слоў, пра гэта надзвычайнае здарэнне ён даведаўся раніцай 10 мая ад актывістаў абшчыны, а 11 мая паведаміў пра яго ў Брэсцкі гарвыканкам, міліцыю, а таксама інфармацыйна-культурны цэнтр пасольства Ізраіля ў Беларусі.

"Сёння на месцы злачынства працавалі супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія заявілі, што па гэтым факце будзе распачата крымінальная справа, — сказаў Брук. — На такі беспрэцэдэнтны акт вандалізму ў дні, калі адзначаецца чарговая гадавіна перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, здольныя тыя, каго назваць людзьмі немагчыма. Гэта помнік 34 тысячам жыхароў Брэста, якіх фашысты расстралялі толькі за тое, што яны былі яўрэямі. Здзекавацца з памяці аб іх — значыць расстраляць іх яшчэ раз".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international