Скінхэды запужваюць актывістак "Моладзі БНФ"

2009 2009-05-11T17:01:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rne-graffiti11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Наваполацку некалькі падлеткаў-скінхэдаў напалі з пагрозамі на дзяўчат, актывістак мясцовай філіі Моладзі БНФ.  Гэта здарылася вечарам у суботу, 9 траўня, калі двое дзяўчат вярталіся з універсітэта праз лесапарк дадому. Невядомыя спынілі іх у глухім месцы, адабралі значкі і пагражалі фізічнаю расправай. Дзяўчаты адразу патэлефанавалі ў міліцыю, але дапамогі так і не дачакаліся.

 

Актывізацыя неанацыстаў у Наваполацку выклікае апошнім часам занепакоенасьць у грамадскасьці горада. Тут апошнім часам нярэдка на сценах  дамоў з’яўляецца фашыстоўская сімволіка і  ўлёткі адпаведнага зместу.

 

Тым не меней, толькі ў гэтым годзе, мясцовая пракуратура ужо двойчы адмовіла  ва ўзбуджэньні справы па заяве наваполацкага праваабаронцы Зміцера Салаўёва на распаўсюд у горадзе фашыстоўскай сімволікі.

 

­А тым часам у Беларусі плануюць увесці адміністрацыйную адказнасць за публічную дэманстрацыю, выраб нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі. Такі праект закону ўжо знаходзіцца ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Але яшчэ шмат часу пройдзе, пакуль ён запрацуе напоўніцу. Пакуль жа неанацыпачуваюцца ў Наваполацку досыць беспакарана.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international