За актыўную грамадзкую дзейнасьць з дырэктарам Вархоўскай БШ Леанідам Гаравым не працягнулі працоўны кантракт

2005 2005-09-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 жніўня дырэктар Вархоўскай БШ Леанід Гаравы, які 18 гадоў узначальваў гэтую ўстанову, атрымаў працоўную кніжку ў аддзеле адукацыі Гарадоцкага раёна без усялякіх тлумачэньняў і застаўся бяз працы.
Падставай стала заканчэньне кантракту 19 жніўня і, на ягоную думку, нежаданьне начальніка аддзела адукацыі працаваць з чалавекам, які выказвае свае думкі па розныx пытаньняx грамадзкага жыцьця і кіраваньня сістэмай адукацыі.
Спадар Гаравы зьяўляецца першым актывістам дэмакратычнага руху на Гарадоччыне з канца 80-х гадоў ужо мінулага стагодзьдзя, актыўна ўдзельнічаў у выбарах у Палату прадстаўнікоў у 2004 годзе. Леанід Гаравы таксама дэпутат Гарадоцкага райсавету, сябра Цэнтральнага камітэту БСДП (Грамада), уваходзіць у Цэнтральную Раду ГА "ТБМ імя Францыска Скарыны" і актыўна ўдзельнічае ў працы Асамблеі дэпутатаў мясцовых Саветаў.
Выканаўчае бюро БСДП падрыхтавала ліст у Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі, у якім выказвае рашучы пратэст супраць звальненьня Леаніда Гаравога і заклікае садзейнічаць аднаўленьню яго на пасадзе дырэктара Вархоўскай школы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international