Ціск на астравецкіх грамадскіх актывістаў не спыняецца

2009 2009-05-08T17:13:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mikola_ulasevic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 траўня да  Івана Крука, сябра аргкамітэту грамадзянскай ініцыятывы “Астравецкая атамная - гэта злачынства”, наведаўся  міліцыянт і дапытаў яго па факце  распаўсюду 26 красавіка інфармайыйных  матэрыялаў, прысвечаных 23-яй гадавіне Чарнобыля і магчымаму будаўніцтву Астравецкай АЭС. Падставай для гэтага стала  “ананімнае  тэлефоннае паведамленне ў  РАУС”. 

 

Пра гэта паведамляе паплечнік І.Крука па антыатамным супраціве ў раене Мікола Уласевіч.

 

- З усяго гэтага вынікае, што у справе з распаўсюдам “Астравецкага весніка” яшчэ  магчымы  нейкі працяг, - зазначае сп. Уласевіч. – Але цікава, што за гэты час я таксама атрымаў адказ  з Міністэрства інфармацыі на сваю сумесную  заяву з І.Круком аб прадастаўленні  ксеракопій усіх працэсуальных дакументаў па  распачатаму супрацоўнікамі  Астравецкага  РАУСа ў дачыненні да нас абодвух адміністратыўнаму працэсу па  ч.2 арт.22.9 КаАП РБ, падчас якога у нас былі праведзеныя вобшукі па месцы жыхарства. З атрыманага  ліста  за подпісам першай намесніцы міністра Л.С. Ананіч прама  вынікае, што ў дачыненні асабіста да мяне падставы  да  прыцягнення   да адміністратыўнай адказнасці  адсутнічалі і ніякіх працэсуальных  дакументаў Мінінфармацыі не складала. А гэта азначае,  што на сённяшні дзень у мяне ёсць яшчэ адно  дакументальнае пацверджанне свавольства міліцыі.

 

Мікола Уласевіч паведаміў, што разам з Іванам Круком  яны накіравалі яшчэ адну, сумесную, скаргу ў Канстытуцыйны Суд і Генпракуратуру. Адбылося гэта пасля таго, як 22 красавіка да іх  дадому ізноў наведаліся супрацоўнікі міліцыі і абодвум пад распіску ўручылі папярэджанні аб недапусцімасці правядзення недазволенных  для правядзення райвыканкамам  двух заяўленых намі массавых мерапрыемстваў  прысвечаных 23-й гадавіне Чарнобыля.

 

У скарзе актывісты антыатамнага супраціву яшчэ раз заявілі “пра чарговае грубае парушэнне сваіх законных правоў”, тым самым засведчыўшы “факт бесперапыннага маральна-псіхалагічнага тэрору, які  ў дачыненні да праціўнікаў будаўніцтва АЭС здзяйсняюць улады Астравецкага  раёну сумесна з праваахоўнымі  органамі  і  органамі   дзяржбяспекі,     працягваючы беспакаранна і цынічна  дзейнічаць у сваіх супрацьпраўных мэтах, не звяртаючы ніякай увагі  ні на закон, ні на нашыя законныя правы”.

 

М.Уласевіч і І.Крук просяць генпракурора і старшыню Канстытуцыйнага Суда “даць прававую ацэнку дзеянням супрацоўнікаў Астравецкага РАУС наконт іх законнасці” падчас наведвання свайго жылля, а таксама пры вынясенні пісьмовых папярэджанняў ад імя начальніка райаддзела міліцыі. Паколькі грамадскія актывісты не маюць сумневаў наконт незаконнасці вынесеных ім папярэджанняў, яны ў сваёй скарзе таксама патрабуюць “усіх вінаватых прыцягнуць да строгай, нават да крымінальнай, адказнасці, паколькі ў іх дзеяннях ёсць усе прыкметы злачынстваў супраць канстытуцыйных правоў чалавека і грамадзяніна, прадугледжаных гл.23 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь”.

 

Мікола Уласевіч зазначыў, што на свае раней пададзеныя скаргі (ад 16.04.09 і 23.04.09) ён паслядоўна атрымаў адказы-адпіскі і з Генпракуратуры і з Канстытуцыйнага Суда.

 

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international