У Мінску пройдзе традыцыйны форум супольнасці ананімных алкаголікаў "Майскія сустрэчы"

2009 2009-05-08T09:48:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lechenie_alkoholizma.jpg

16 і 17 мая ў цэнтры пазашкольнай працы Заводскага раёна сталіцы "Золак" пройдзе форум супольнасці ананімных алкаголікаў "Майскія сустрэчы 2009".

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі 7 мая выканаўчы дырэктар рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Цэнтральная служба ананімных алкаголікаў" Анатоль Астапенка, форум прымеркаваны да 19-годдзя заснавання Садружнасці ананімных алкаголікаў (АА) Беларусі. Да ўдзелу ў ёй Астапенка запрасіў усіх, хто пажадае, асабліва людзей, якія маюць праблемы з алкаголем і хочуць ад іх пазбавіцца.

Рух ананімных алкаголікаў нарадзіўся ў 1935 годзе ў ЗША. В Мінску супольнасць АА ўтварылася ў 1990 годзе, сказаў Астапенка. Яна аб'ядноўвае людзей незалежна ад пола, адукацыі, сацыяльнага статусу, рэлігіі, якія дзеляцца адзін з адным сваім вопытам з мэтай дапамагчы сабе і іншым пазбавіцца ад алкагалізму. Галоўная мэта ўдзельнікаў супольнасці АА — "заставацца цвярозымі і дапамагчы іншым алкаголікам набыць цвярозасць", сказаў Астапенка.

Мэта дасягаецца з дапамогай спецыяльна распрацаванай праграмы "12 крокаў", заснаванай на тым, што алкаголікі прызнаюць наяўнасць у сябе захворвання, імкнуцца да духоўнага развіцця і дапамагаюць іншым людзям, якія пакутуюць ад алкагалізму. Дапамога бясплатная. У Беларусі колькасць груп АА пастаянна павялічваецца і цяпер складае 62, што на пяць больш, чым летась. Для параўнання, ва Украіне дзейнічаюць больш за 60 такіх груп, у Літве — больш за 150, у Польшчы — прыблізна 2.000.

Згодна з афіцыйнай статыстыкай, цяпер у Беларусі пад назіраннем наркалагічнай службы знаходзяцца больш за 178 тыс. чалавек, хворых на алкагалізм. Колькасць тых, хто пакутуе ад алкагольнай залежнасці, штогод павялічваецца на 2—3%.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international