Правы ЦВК будуць пашырацца

2005 2005-09-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Цэнтральнай выбарчай кампаніі Лідзія Ярмошына паведаміла ў інтэрвію Радыё Свабода пра новыя магчымасьці кантролю за прэзыдэнцкімі выбарамі.

Паводле Лідзіі Ярмошынай, Цэнтарвыбаркам актыўна вядзе падрыхтоўку да выбарчай кампаніі 2006 году, цяпер пры рэгістрацыі прэтэндэнтаў у кандыдаты зьявіліся дадатковыя магчымасьці ўзмацніць кантроль. “Цэнтрвыбаркам зараз будзе кіравацца указам прэзыдэнта аб забароне выкарыстоўваць тэхнічную дапамогу з-за мяжы”, - паведаміла Лідзія Ярмошына.

Паводле ўказу Лукашэнкі, тэхнічная дапамога з-за мяжы ня можа выкарыстоўвацца на выраб і распаўсюджваньне агітацыйных матэрыялаў, арганізацыю мітынгаў, правядзеньне палітычнай і масавай работы сярод насельніцтва. Перакрываць каналы інвэстыцыяў для беларускай апазыцыі павінны сілавыя структуры і тайная агентура. Цэнтральная выбарчая камісія ў сьпісе выведнікаў ня значыцца. Між тым, заяву Ярмошынай адзін з прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзыдэнта ад дэмакратычных сілаў Станіслаў Шушкевіч камэнтуе наступным чынам: «Абсалютна адназначна: Ярмошына і яе карміцелі разумеюць, што паўстае магутная аб'яднаная палітычная сіла. Гэта ня толькі палітычныя партыі, але і непалітычныя структуры. Многія зь іх зачыненыя ўладай, але яны ёсьць. Яны раяцца разам і супрацьстаяць гэтаму цемрашальству. І вось трэба рабіць нейкія перашкоды. Яны ўсімі сіламі забараняюць. Яны цяпер у стане амаль агоніі”.

Старшыня апякунскай рады рэгіянальнага руху “За новую Беларусь” Васіль Лявонаў таксама лічыць, што ўказ пра забарону тэхнічнай дапамогі можа выбіць з выбарчай гонкі любога кандыдата, бо гэта яшчэ адна зачэпка. Такім чынам улада дэманструе неабмежаваную нахабнасьць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international