"ARCHE" ізноў у судзе

2009 2009-05-06T20:10:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bulgakau.jpg

7 мая ў абласным судзе Брэста адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на рашэнне суда Маскоўскага раёна Брэста аб прызнанні шэрагу публікацый у № 7–8 недзяржаўнага інтэлектуальнага часопіса «ARCHE-Пачатак» «экстрэмісцкімі матэрыяламі, якія падлягаюць знішчэнню». Перасуд быў прызначаны на 6 красавіка, але перанесены на 7 мая па ініцыятыве судовай калегіі па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда, паведаміў адвакат Павал Сапелка.

Нагадаем: 25 лютага суддзя Маскоўскага раёна Брэста Таццяна Міранюк задаволіла заяву упраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці ад 30 снежня 2008 г. аб прызнанні выдання экстрэмісцкім. «…Праведзеным аналізам устаноўлена, што ў часопісах утрымліваюцца звесткі, якія дыскрэдытуюць дзейнасць органаў улады і кіравання Рэспублікі Беларусь, узмацняюць сацыяльна-палітычную напружанасць і супрацьстаянне ў грамадстве, стымулююць здзяйсненне дзеянняў, накіраваных на арганізацыю і ажыццяўленне масавых беспарадкаў, і тым самым ствараюць пагрозу бяспецы Рэспублікі Беларусь», — сцвярджалася ў заяве за подпісам начальніка УКДБ, палкоўніка Леаніда Дзядкова.

Слуханні праходзілі ў закрытым рэжыме і доўжыліся ўсяго адну гадзіну.

ARCHE — адно з апошніх беларускамоўных і адначасова адно з усяго некалькіх апазіцыйных да лукашэнкаўцаў выданняў, што захаваліся. Дзякуючы сваёй якасці, ARCHE адзінае з беларускіх выданняў далучанае да еўрапейскае сеткі інтэлектуальных часопісаў «Eurozine». Сёння ARCHE мае патрэбу ў падтрымцы і салідарнасці.

Перагляд справы пройдзе па адрасе: Брэст, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 41. Паседжанне пачынаецца а 9.30. З Мінску на працэс прыбудзе, акрамя адваката, рэдактар часопіса Валер Булгакаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international