7 траўня ў Магілёве працяг судовага працэсу над Людмілай Бацюк

2009 2009-05-06T19:07:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кастрычніцкі суд Магілёва 4 траўня пачаў разглядаць адміністрацыйную справу супраць мясцовай прадпрымальніцы Людмілы Бацюк, якая дапамагала алькаголікам пазбавіцца ад іх хваробы. Ініцыяваў судовы працэс ідэалягічны аддзел Кастрычніцкага райвыканкаму Магілёву. Паводле чыноўнікаў Бацюк сваімі дзеяньнямі парушала Закон Беларусі “Аб свабодзе сумленьня й рэлігійных арганізацыях”.

На судзе Людміла Бацюк абвінавачваньні чыноўнікаў не прызнала: “Мяне вінавацяць у тым, што я стварыла рэлігійную арганізацыю без рэгістрацыі. Гэта не адпавядае рэчаіснасьці. Я дапамагаю людзям, у сем’ях якіх ёсьць праблемы алькагольныя, альбо наркатычныя. Я сама прайшла гэтае пекла. Цяпер мэта майго жыцьця дапамагчы людзям, якія сёньня пакутваюць”.

Начальніца аддзелу ідэалягічнай працы Кастрычніцкага раёну Ірына Бацішчыва суду аргумэнтавала прэтэнзіі ўлады да Людміла Бацюк тым, што яна незаконным шляхам уцягвала людзей ў рэлігійную дзейнасьць. “Яна праводзіла рэлігійныя сходы, на якіх людзі маліліся, вывучалі Біблію, сьпявалі рэлігійныя песьні ды праводзіліся рэлігійныя абрады ды рытуалы. А таксама на сходах зьбіраліся ахвяраваньні”.

Чыноўнікі даведаліся аб дзейнасьці прадпрымальніцы з абвестак на прыпынках грамадзкага транспарту. На іх былі пазначаныя яе тэлефоны й адрас.

На суд, каб падтрымаць Людмілу Бацюк, прыйшлі людзі, якім яна дапамагае.

Магілёвец Аляксандар Сілкоў пасьля наведваньня курсаў спадарыні Бацюк ня п’е ўжо амаль два гады: “Я цягам трыццаці гадоў быў алькаголікам. Цяпер наладзіўся лад у сям’і. І любоў і гармонія зьявілася ды павага на працы, у калектыве. Бясплатна дапамагае такім ў алькаголікам, а яшчэ ставяць палкі ў колы”.

Мужа Ганны Станкевіч васемнаццаць разоў кадавалі ад алькагольнай залежнасьці:“Я выйшла замуж за залежнага чалавека. Гэты чалавек усё жыцьцё бадзяўся па турмах. Учора ён мне прывёз мне грошы са сваіх заробкаў. Самае галоўнае, што ён прыехаў цьвярозы. Дзякую богу, што яна мне дапамагла”.

Людміла Бацюк кажа, што спрабавала зарэгістраваць арганізацыю: “Для таго, каб зарэгістравацца патрэбны юрыдычны адрас. Я зьвярталася ў гарвыканкам, каб нам далі памяшканьне, аднак нам сказалі — на агульных умовах. А агульныя ўмовы гэта шэсьць эўра квадратны мэтар і плюс яшчэ камунальныя расходы. У мяне няма такіх фінансааў”.

4 траўня судзьдзя Ірына Цеплакова заслухала тлумачэньні бакоў і сьведак. 7 траўня судовы працэс адновіцца.




Колькасьць хворых на алькагалізм на Магілёўшчыне расьце. Першага студзеня на ўліку ў наркадыспансэры стаялі 5924 чалавекі. “Гэтую колькасьць трэба памножыць на дзесяць, каб атрымаць больш-менш дакладную лічбу алькаголікаў”, — зазначаюць магілёўскія мэдык.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international