У Гомелі адбудуцца акцыі, прысвечаныя памяці Юрыя Захаранкі

2009 2009-05-06T18:32:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zaharenko.jpg

7 траўня прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці плануюць правесці шэраг мерапрыемстваў. Яны будуць прысвечаныя 10-й гадавіне з дня знікнення экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі.

У першай палове дня, як інфармуе "Беларускі партызан", гомельскія актывісты збіраюцца наведаць маці генерала, якая пражывае ў пасёлку Васілевічы Гомельскай вобласці. Пасля абеду прадстаўнікі дэмакратычных сіл думаюць перадаць у абласную міліцыю ліст, у якім падкрэсліваецца адсутнасць якіх-небудзь зрухаў у расследаванні справы 10-гадовай даўніны.

На вечар запланаваны "Ланцуг неабыякавых людзей". Падрабязнасцяў, якім чынам і дзе будзе арганізаваная гэтая акцыя, актывісты не паведамляюць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international