Брэсцкі гарвыканкам забараніў правядзенне пікета, прымеркаванага да дзесятай гадавіны знікнення Юрыя Захаранкі

2009 2009-05-06T15:45:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pamac_zaharanki.jpg

Брэсцкі гарвыканкам не задаволіў заяўку на правядзенне пікета, прымеркаванага да дзесятай гадавіны знікнення былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі. Палітык быў выкрадзены 7 мая 1999 года, пра яго лёс нічога невядома.

 

Заяўнікам гэтай акцыі выступіла абласная арганізацыя Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

 

Як паведаміў БелаПАН старшыня абласной структуры АГП Мікалай Коўш, мэта пікетавання — прыцягнуць увагу грамадзян да фактаў грубага парушэння ўладамі іх канстытуцыйных правоў і свабод, пераследу палітычных праціўнікаў рэжыму. Заяўка на мерапрыемства пададзена на 7 мая з 14.00 да 16.00 на стадыёне "Лакаматыў". Гэта месца вызначана гарвыканкамам для правядзення масавых мерапрыемстваў.

 

Паводле слоў М.Каўша, пікетаванне забаронена з матывіроўкай, што ў гэты час на стадыёне праходзіць футбольны турнір.

 

"Па такіх прычынах актывістам дэмакратычных сіл адмаўляюць у арганізацыі акцыі не ўпершыню, — сказаў М.Коўш. — Паколькі гэта адзінае месца ў Брэсце для падобных мерапрыемстваў, я лічу, што мясцовыя ўлады такім чынам не даюць магчымасці праводзіць акцыі, што ёй не падабаюцца. Не выключана, што мы будзем абскарджваць гэтую забарону ў адпаведных інстанцыях", паведамляе БелаПАН

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international