Суд над Вячоркам адбудзецца 12 траўня

2009 2009-05-06T15:25:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/f_viachorka_u_vojsku.jpg
фота svaboda.org

фота svaboda.org

5 траўня Цэнтральны вайсковы суд перанес разгляд скаргі Франака Вячоркі з-за няяўкі заяўніка зыску – кіраўніцтва вайсковай часткі яшчэ ўчора вырашыла не адпускаць моладзевага актывіста ў Менск, аднак суддзі запатрабавалі ўсё ж зрабіць гэта 12 траўня.

 

Яшчэ 4 траўня кіраўніцтва вайсковай часткі ў Мазыры, дзе з лютага бягучага году праходзіць тэрміновую службу гвалтоўна прызваны лідэр Моладзі БНФ, прыняло рашэнне не адпускаць Франака ў Менск, спадзяючыся, што разгляд зыску вырашана будзе праводзіць без самога маладзёна, аднак суддзі пастанавілі па іншаму.

 

Гаворыць намеснік старшыні Моладзі БНФ Антон Каліноўскі:

 

- Працэс не адбыўся, паколькі камандаванне часткі, дзе служыць Франак, не выпусціла яго на суд. Вайсковыя суддзі досыць дэмакратычна і лагодна паставіліся да ўдзельнікаў, запыталі меркаванне адваката а таксама бацькі Франака Вінцука Вячоркі, у выніку чаго пастанавілі перанесці працэс і абавязаць вайскоўцаў прывезці Франака ў Менск.

 

Між тым, нягледзячы на адсутнасць Вячоркі-малодшага, падтрымаць маладзёна ў суд сёння прыйшлі з дзесятак ягоных паплечнікаў. Моладзевыя актывісты прывіталі рашэнне судовай калегіі і выказалі спадзяванне, што праз тыдзень нарэшце змогуць пабачыць свайго паплечніка, а таксама зрабіць усё магчымае, каб яго прызыў быў прызнаны незаконным.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international