"Галадоўка салідарнасьці" набывае міжнародны характар

2009 2009-05-06T21:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/galadouka_salidarnasci.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да галадоўкі ў падтрымку ваўкавысскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які з 16 красавіка галадае ў следчым ізалятары на Валадарскага, далучыліся 7 чалавек, у тым ліку і тыя, што жывуць за межамі краіны.

 

Як паведамляе прэс-служба Маладога Фронту, да акцыі "Галадоўка Салідарнасьці" далучыліся  апазыцыйны актывіст Сяргей Антошанкаў, а таксама грамадзкія актывісты Ігар Кісель, што жыве ў Францыі і Алег Алкаеў з Нямеччыны. Яны будуць галадаць па месцы жыхарства. Такім чынам, галадоўка набывае міжнародны характар.

 

Учора, 5 траўня, пра далучэньне да "хатняй" галадоўкі заявілі таксама грамадзкая актывістка Мар'яна Грузьдзіловіч і сябра БХД Зьміцер Бутэнка.

 

У сераду на Сядзібу БНФ для ўдзелу ў бестэрмновай галадоўцы прыязджаюць салігорскі маладафронтавец Глеб Сноркін і моладзевая актывістка Ірына Губская.

 

На дадзены момант у галадоўцы прымае ўдзел 20 чалавек, паведамляе прэс-служба Маладога Фронту.

 

Нагадаем, "Галадоўка салідарнасьці" распачалася 4 траўня зь ініцыятывы "Маладога Фронту" і былых палітвязьняў.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international