Асамблея НДА збіраецца ініцыяваць грамадзкія слуханьні па пытаньні права на аб’яднаньне

2009 2009-05-06T21:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Асамблея НДА зьвернецца да эўрапейскай супольнасьці з просьбай аб пасярэдніцтве ў арганізацыі грамадзкіх слуханьняў, прысьвечаных праву на аб'яднаньне і неабходным зьменам у заканадаўстве аб НДА, якія заплянаваныя на бягучую восень. Гэтая прапанова будзе выказаная падчас канфэрэнцыі “Усходняе партнэрства: насустрач грамадзянскаму форуму”, што праходзіць 5-6 траўня ў Празе,  перад самітам «Усходняга Партнэрства».

Грамадзкія слуханьні – мэханізм удзелу грамадзянаў ў прыняцьці грамадзка-важных рашэньняў і выпрацоўкі кампрамісных пазыцыяў празь

інфармаваньне, вольнае абмеркаваньне разнастайных кропак гледжаньня на праблему.

На думку старшыні Рабочай групы Сяргея Мацкевіча, Асамблея можа выступіць суб’ектам, які можа ініцыяваць грамадзкія слуханьні ад імя трэцяга сэктару па пытаньні права на аб’яднаньне. Увосень саюз плянуе прапанаваць беларускім уладам публічна абмеркаваць неабходныя зьмены ў заканадаўстве аб НДА. З гэтай нагоды Асамблея зьвяртаецца да эўрапейскай супольнасьці выступіць пасярэднікам у працэсе арганізацыі грамадзкіх слуханьняў.

 

“Удзел у міжнароднай канфэрэнцыі – гэта магчымасьць данесьці да эўрапейскіх партнэраў пазыцыю беларускай грамадзянскай супольнасьці”, -- кажа кіраўнік Асамблеі Сяргей Мацкевіч. Праз пасярэдніцтва ЭЗ Асамблея плянуе пабудаваць камунікацыйную пляцоўку ўнутры Беларусі.

“Нас у першую чаргу цікавіць пытаньне публічнасьці інфамрацыі, -- зазначае Сяргей Мацкевіч. – Трэба, каб не ЭЗ заплюшчваў вочы на сытуацыю са свабодай асацыяцыяў у Беларусі, а афіцыйны Менск падцягваўся да эўрапейскіх стандартаў”.

Нагадаем, на канфэрэнцыю “Усходняе партнэрства: насустрач грамадзянскаму форуму” былі запрошаныя беларускія экспэрты. Сярод якіх – кіраўнік Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч, старшыня рады праваабарончага аб'яднаньня "Наша Вясна" Алесь Бяляцкі, намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, мэдыя-экспэрт Ірына Віданава ды інш.

Як паведаміў Сяргей Мацкевіч, беларускія ўдзельнікі канфэрэнцыімаюць розныя падыходы адносна ўдзелу Беларусі ва Ўсходнім партнэрстве. “Ёсьць прадстаўнікі трэцяга сэктару, якія лічаць, што ўдзел не павінен залежыць ад сытуацыі ў краіне. Аднак для Асамблеі ды шэрагу іншых грамадзкіх аб'яднаньняў, -- зьвяртае ўвагу старшыня Рабочай групы, -- галоўнай каштоўнасьцю зьяўляюцца правы чалавека, якія ня могуць быць прадметам гандлю”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international