Валянцін Стэфановіч: Навошта прымяняць вадамёты, калі яны любяць збіваць нагамі?

2009 2009-05-06T11:19:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/strfanovich-2.jpg

Паводле А.Лукашэнкі, заканадаўства ў Беларусі лепшае, чым у краінах Эўразьвязу. У інтэрв’ю агенцтву Рэйтэр ён заявіў, што «дыктатар Лукашэнка ніводнага разу не прымяніў сьлезацечны газ і вадамёты».

 

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч пракамэнтаваў гэта Радыё «Свабода» наступным чынам:

 

 «А навошта прымяняць вадамёты, калі яны любяць кантактны бой? Яны жорстка зьбіваюць дэманстрантаў дубінкамі, нагамі, рукамі. А наконт газу, то ў 1996 годзе, дакладна памятаю, на «Чарнобыльскім шляху» я сам быў атручаны газам з балёнчыка. І ў 2006 годзе, калі дэманстрацыя з Казуліным пайшла на Акрэсьціна. Тады прымянялі газ, шумавыя, выбуховыя гранаты. Калі ён хоча сказаць, што дэманстрацыі ў нас праходзяць мірна і іх не разганяюць, дык гэта вялікая хлусьня. Па-першае, дэманстрацыі нельга правесьці адпаведна закону, бо яны не даюць дазволу на іх правядзеньне».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international