Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі

2009 2009-05-06T10:53:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amnistyja.jpg

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў".

Амністыя не будзе мець шырокі характар. Традыцыйна вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці льготныя катэгорыі асоб, якія ўчынілі злачынствы, што не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, і менш цяжкія злачынствы (у тым ліку непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць непаўналетніх дзяцей, пенсіянеры, інваліды, хворыя на актыўную форму туберкулёзу, ВІЧ-інфіцыраваныя, ветэраны баявых дзеянняў, удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, асобы, якія атрымалі раненні пры выкананні абавязкаў у перыяд праходжання службы).

Незалежна ад тэрміну адбывання пакарання будуць вызвалены асобы, асуджаныя за злачынствы, што не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, а таксама пры асуджэнні да арышту. Амністыі падлягаюць таксама асобы, асуджаныя за менш цяжкія злачынствы - пры адбыцці не менш за адну чвэрць тэрміну пакарання; за асобныя цяжкія эканамічныя злачынствы - пры адбыцці не менш за адну трэць тэрміну пакарання.

Вызвалены таксама будуць асобы, якія ўчынілі любое злачынства, калі да завяршэння тэрміну адбывання пакарання засталося менш за адзін год.

Пры гэтым асуджаныя, якія не падлягаюць вызваленню ад далейшага адбывання пакарання, вызваляюцца ад пакаранняў часткова тэрмінам на адзін год.

Разам з тым амністыя не распаўсюджваецца на асоб, да якіх раней прымяняліся амністыя або памілаванне і якія зноў учынілі наўмыснае злачынства; якія не кампенсавалі прычынены злачынствамі ўрон (за выключэннем названай ільготнай катэгорыі асоб); якія злосна парушаюць устаноўлены парадак у час адбывання пакарання; прызнаных асабліва небяспечнымі рэцыдывістамі; якія асуджаны да пажыццёвага зняволення; якім смяротная кара або пажыццёвае зняволенне заменены іншым пакараннем; якія аб'яўлены ў вышук; якія ўчынілі наўмыснае забойства або згвалтаванне з кваліфікуючымі прыкметамі, бандытызм, тэрарызм, злачынствы супраць дзяржавы; якія стварылі злачынную арганізацыю або ўдзельнічалі ў ёй, а таксама якія ўчынілі карупцыйныя злачынствы, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international