Малады Фронт – за школу для ўсіх

2009 2009-05-05T17:18:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shkola_mf.jpg
фота САЛІГОРСК.org

фота САЛІГОРСК.org

Малады Фронт ізноў пікетаваў Міністэрства абароны. Моладзевыя актывісты дамагаюцца для свайго салігорскага паплечніка дазволу здаць апошні школьны экзамен падчас вайсковай службы.

 

У аўторак удзень пяцёра актывістаў назарэгістраванага Маладога Фронту выйшлі да будынку Міністэрства абароны ў Менску ды разгарнулі расцяжку “Школа для ўсіх”, а таксама перадалі ў прыёмную зварот на імя міністра Леаніда Мальцава з чарговай просьбай прадставіць забранаму ў войска Івану Шыле магчымасць здаць апошні школьны экзамен. Распавядае адна з удзельнікаў акцыі Настасся Лойка:

 

- Мы чакаем атрымаць ад Міністэрства абароны адэкватнае рашэнне аб дазволе Івану Шыле ўсё ж здаць апошні экзамен, асабліва зважаючы на тое, што пісьмовы дазвол самога Міністэрства адукацыі на гэты ўжо быў атрыманы.

 

Пасля перадачы звароту маладафронтаўцы згарнулі расцяжку і хутка разышліся, ніхто з удзельнікаў акцыі затрыманы не быў.

 

Нагадаем, што за сваю палітычную дзейнасць летась Іван Шыла быў адлічаны з салігорскай школы за дзень да апошняга экзамену, а сёлета ў студзені маладзёна пасля доўгіх ваганняў забралі на тэрміновую вайсковую службу ў лепельскую вайсковую частку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international