Берасцейская міліцыя не ведае, што рабіць з затрыманымі актывістамі РГА "Перспектыва"

2009 2009-05-05T11:25:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shumchanka.jpg
Анатоль Шумчанка. Фота БелаПАН

Анатоль Шумчанка. Фота БелаПАН

Старшыня арганізацыі Анатоль Шумчанка, яго намеснікі Віктар Чайкоўскі і Вольга Круміна былі затрыманы 5 мая прыкладна ў 10.40 супрацоўнікамі міліцыі на бульвары Касманаўтаў, калі выходзілі з машыны.

 

Актывісты "Перспектывы" прыехалі ў Берасце для таго, каб уручыць дэпутатам абласнога савета адозву ўладальнікаў кіёскаў з патрабаваннем адмяніць рашэнне аблвыканкама аб забароне рэалізацыі піва і слабаалкагольных напояў у дробнарознічнай сетцы.

 

Як паведаміў БелаПАН Шумчанка, супрацоўнікі міліцыі заявілі, што ён падобны на чалавека, які аб'яўлены ў вышук. Затрыманых даставілі ў АУС Маскоўскага раёна Берасця, праверылі дакументы і ўзялі тлумачэнні наконт іх знаходжання ў абласным цэнтры.

 

"Складаецца ўражанне, што ў міліцыі не ведаюць, што з намі цяпер рабіць, — сказаў Шумчанка. — Нас ужо збіраліся адпускаць, але ўбачылі групу рэпарцёраў каля аддзела міліцыі і прапанавалі непрыкметна з'ехаць з горада на сваёй машыне. Я адмовіўся, бо гэта выглядала б як уцёкі".

 

Цяпер, паводле слоў лідэра "Перспектыва", супрацоўнікі РАУС кудысьці тэлефануюць. "Мабыць, кансультуюцца наконт таго, што з намі рабіць", — выказаў здагадку ён.

 

Група індывідуальных прадпрымальнікаў Берасця, якая марна чакала кіраўнікоў "Перспектывы", некалькі гадзін таму перадала адозву ў аблвыканкам з заклікам адмяніць рашэнне аб забароне рэалізацыі піва і слабаалкагольных напояў у дробнарознічнай сетцы, паведамляе БелаПАН.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international