Скарга журналіста не дала плёну

2009 2009-05-04T09:53:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Начальнік Ленінскага аддзела дэпартамента аховы г. Гродна маёр Зайкоў лічыць, што яго падначаленыя мелі рацыю, не пусціўшы журналіста Івана Романа на адкрытыя судовыя слуханні. Гэта вынікае з ліста, які сп. Роман днямі атрымаў у адказ на свой запіс у кнізе скаргаў.

Спрэчны інцыдэнт адбыўся 16 сакавіка, калі ў судзе Ленінскага раёна Гродна слухалася адміністратыўная справа журналіста і актывіста Саюзу палякаў Андрэя Пачобута. Супрацоўнікі аховы не прапусцілі ў залу суда Івана Романа, хаця той меў пры сабе журналісцкае пасведчанне. Сп. Роман запатрабаваў кнігу скаргаў і запісаў у ёй, што міліцыянты перашкаджалі яму выконваць прафесійныя абавязкі.

У лісце ад 24 красавіка маёр Зайкоў паінфармаваў журналіста, што па яго скарзе правялі службовую праверку, па выніках якой дзеянні ахоўнікаў прызнаныя «правамернымі».

«Калі паседжанне не аб’яўлена закрытым, ніякіх абмежаванняў на доступ журналістаў і грамадзян не можа быць, і, зразумела, такія дзеянні міліцыянтаў неправамерныя, — падкрэслівае намеснік старшыні БАЖ, юрыст Андрэй Бастунец. — Але, на жаль, гэта частая практыка. Яшчэ ў нас любяць спасылацца на нібыта невялікія памеры судовай залы, дзе не хапае месца ўсім ахвотным. У такіх сітуацыях трэба патрабаваць, каб слуханні перанеслі ў большае памяшканне».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international