ТБМ патрабуе стварыць беларускамоўны тэлеканал да восені

2009 2009-05-04T11:33:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/trusau.jpg
Алег Трусаў, старшыня ТБМ імя Францішка Скарыны

Алег Трусаў, старшыня ТБМ імя Францішка Скарыны

Калі да восені не вырашыцца пытанне пра стварэнне беларускамоўнага дзяржаўнага тэлеканала, Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ў верасні пачне збор подпісаў грамадзян пад адпаведным зваротам да ўлады.

 

Як паведамляе БелаПАН, на пачатку красавіка кіраўнік ТБМ Алег Трусаў звярнуўся да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзіміра Макея з просьбай стварыць беларускамоўны дзяржаўны тэлеканал. Па словах Трусава, адсутнасць такога тэлеканалу пазбаўляе грамадзян цэласнай інфармацыйнай прасторы на роднай мове.

 

Зварот быў перасланы ў Мінінфармацыі, адкуль прыйшоў адказ ад 24 красавіка, падпісаны міністрам Уладзімірам Русакевічам. Міністр адзначыў, што ў Беларусі ёсць пяць агульнанацыянальных тэлеканалаў, а таксама "НТВ-Беларусь" і "РТР-Беларусь". Стварэнне новага канала на базе аднаго з дзейсных, на думку чыноўніка, непазбежна прывядзе да зменаў на інфармацыйным полі краіны, а таксама стане прычынай немалых фінансавых выдаткаў.

 

Кіраўнік ТБМ, аднак, упэўнены, што беларускамоўны тэлеканал таксама будзе мець сваю канцэпцыю і сваю аўдыторыю. Ён выказаў надзею, што ў Год роднай зямлі ўлады зменяць сваё стаўленне да роднай мовы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international