Дэпутаты не падтрымалі ініцыятыву стварэння грамадскай камісіі па пераглядзе судовых справаў

2009 2009-04-29T16:07:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palata.jpg

Дэпутаты Нацыянальнага сходу Беларусі не падтрымалі ініцыятыву стварэння грамадскай камісіі па пераглядзе крымінальных і грамадзянскіх справаў.

 

Зварот з такой ініцыятывай група грамадзян накіравала 8 красавіка Аляксандру Лукашэнку, а таксама кіраўнікам абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Ўладзіміру Андрэйчанку і Барысу Батуру. Пад лістом стаяла 950 подпісаў. Зварот ініцыявала група жанчын, не згодных з рашэннямі па сваіх грамадзянскіх справах і крымінальных справах сваіх блізкіх.

 

У лісце адзначалася, што мноства дзясяткаў грамадзян, не згодных з неабгрунтаванымі рашэннямі па сваіх грамадзянскіх і крымінальных справах, гадамі спрабуюць атрымаць аргументаваныя адказы ад старшыні Вярхоўнага суда і генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь. На думку аўтараў звароту, дзейнасць грамадскай камісіі дазволіць выключыць судовыя памылкі і дасць шанец тым, хто абгрунтавана лічыць, што пры разглядзе яго справы было парушана заканадаўства.

 

Як інфармуе БелаПАН, у зваротным лісце кіраўнік камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі Яўген Смірноў паведаміў, што ў заканадаўстве адсутнічаюць прававыя падставы для стварэння грамадскай камісіі па пераглядзе крымінальных і грамадзянскіх справаў.

 

Ён нагадаў, што паводле Канстытуцыі судовая ўлада ў краіне належыць судам. Таму ў нашай краіне нельга ствараць ніякіх іншых органаў для разгляду і вырашэння крымінальных і грамадзянскіх справаў.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international