Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Скарынаўскае сьвята кнігі, якое штогод праводзіцца ў Полацку, адмянілі мясцовыя ўлады

02.09.2005.

Непаслядоўнасьць і нерацыянальнасьць дзеяньняў цяперашніх беларускіх ўладаў яшчэ раз дэманструюць абсурднасць самога факту яе існаваньня. Узяць да прыкладу постаць Францыска Скарыны і адносіны да ўшанаваньня яго памяці.
30-га жніўня ля недабудаванага ўваходу ў Нацыянальную бібліятэку ўсталявалі вялікі шасьцімэтровы помнік першадрукару, зроблены восем гадоў таму. І стаіць ён цяпер на галоўным праспекце сталіцы, які яшчэ пару месяцаў назад насіў імя гэтага слаўнага дзеяча Беларусі, а цяпер перайменаваны па незразумелых прычынах.
На радзіме беларускага першадрукара Францыска Скарыны сёлета ўпершыню за апошнія гады не адбудзецца традыцыйнае сьвята кнігі. Усе творчыя асобы і калектывы, якія раней атрымалі запрашэньне ў Полацак на 3-4 верасьня, цяпер папярэджаныя аб адмоўным рашэньні мясцовай улады. Асноўнай прычынай адмены сёлетняга мерапрыемства полацкія ўлады называюць дэфіцыт сродкаў у гарадзкім бюджэце. На гэтую ж вэрсію спаслалася ў інтэрвію Радыё Свабода і чыноўніца Віцебскага аблвыканкаму Ірына Козіна.
Летапісец полацкай гісторыі Уладзімер Арлоў кажа, што не прапусьціў ніводнага сьвята кнігі ў горадзе свайго творчага сталеньня. Карэспандэнту радыё Свабода пісьменьнік распавёў, што сьвяту каля трыццаць гадоў і ніколі не было ніякіх праблемаў, што бюджэт гэтага сьвята нельга параўнаць нават з тым самым “Славянскім базарам” - ён на некалькі парадкаў меншы.
Загадчык аддзелу культуры Полацкага гарвыканкаму Віктар Вушак заявіў, што ў Беларусі ўсё большую падтрымку дзяржавы атрымліваюць Дні пісьменства і друку. Сёлета фінал іх 4 верасьня ў Камянцы. Мясцовы чыноўнік раіць пераключыць увагу туды, бо Скарынаўскае сьвята кнігі асобна праводзіць яны не зьбіраюцца. “Што тычыцца пэрспэктываў, мы плянуем праводзіць штогод 1 верасьня сьвята “Дзень ведаў у горадзе Полацку” і ў рамках гэтага сьвята будзе праводзіцца і Скарынаўскае сьвята кнігі”.
Процілеглыя меркаваньні ў палачанкі па духу Вольгі Іпатавай: “На маю думку, Дні пісьменства і друку ўсё больш становяцца нібыта днямі без пісьменьнікаў. Па сутнасьці, без мастацкага слова. Калі толькі ядуць, выпіваюць і гуляюць на сьвята пісьменства, то мяне гэта заўсёды пэўным чынам абражае. На жаль, у нас цяпер скокамі закрываюць голас пісьменьніка. Таму, як мне ўяўляецца, і адмена Скарынаўскага сьвята ў шэрагу перасьцярогі ўлады: як бы хто чаго не сказаў... ”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования