У Астраўцы прайшла інфармацыйная акцыя

2009 2009-04-26T16:29:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/radioaktivnost-320.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэмакратычныя актывісты Гарадзеншчыны правялі  ў Астраўцы інфармацыйную акцыю, прысвечаную 23 гадавіне Чарнобыльскай трагедыі.

Яу паведаміў праваабаронца Уладзімір Хільмановіч, на цэнтральных вуліцах  Астраўца сябры АГП і моладзевага крыла партыі раздавалі людзям газету “Новы час”, якая ўтрымлівае матэрыялы, прысвечаныя Чарнобыльскай тэматыцы. Супрацоўнікі міліцыі не перашкаджалі правядзенню інфармацыйнай акцыі, але пільна сачылі за тым, што адбываецца.

У выніку жыхары Астраўца атрымалі  больш тысячы асобнікаў газеты “Новы час” і магчымасць падыскутаваць з дэмакратычнымі актывістамі аб мэтазгоднасці будаўніцтва атамнай станцыі на тэрыторыі раёна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international