Будынак гуманітарнага ліцэю перададзены раённаму суду

2005 2005-09-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па звестках радыё Свабода, у забраным уладамі ў 2003 годзе будынку Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа на вуліцы Кірава, 21 у Менску будзе разьмяшчацца суд Цэнтральнага раёну сталіцы.

Згодна з праектам, найбліжэйшымі месяцамі будзе праведзена ўнутраная рэканструкцыя будынку і абнаўленьне яго даху. Паводле будаўнікоў, рамонт павінен быць завершаны да 1 студзеня 2006 году.

Ірына Сідарэнка, адна з кіраўнікоў гуманітарнага ліцэю, у інтэрвію агенцтву БелаПАН нагадала, што рашэньне выселіць навучальную ўстанову з будынку на вуліцы Кірава ўлады матывавалі неабходнасьцю правядзеньня рамонту, пасьля якога абяцалі вярнуць будынак дзецям.

“Зь вясны 2003 году мы ўжо прызвычаіліся да падману ўладаў. Сымбалічна, што ў нашым будынку разьмесьціцца суд, хаця гісторыя ўсё расставіць па сваіх месцах”, – зазначыла Ірына Сідарэнка

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international