“Чарнобыльскі шлях”: затрыманьні ў рэгіёнах

2009 2009-04-27T11:19:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sdc10467.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бяроза. \"Свечка памяці\"

Бяроза. \"Свечка памяці\"

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Скрабец быў затрыманы 25 красавіка ў Лідзе.

Маладыя апазіцыянеры правялі ў горадзе пікет супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» разгарнулі на цэнтральнай плошчы расцяжку са словамі «Не новаму Чарнобылю». На месца правядзення пікету прыбылі супрацоўнікі міліцыі.

Вядома, што Яўген Скрабец збіраўся ехаць у Менск на акцыю «Чарнобыльскі Шлях – 2009». Хутчэй за ўсё, яго затрыманне з'яўляецца прэвентыўным, што часта практыкуюць улады перад акцыямі апазіцыі.

Былі затрыманыя таксама трое маладых людзей, якія праводзілі акцыю супраць будаўніцтва беларускай АЭС. Двое з іх мясцовыя актывісты апазіцыі — Ганна Бунько, Яўген Рудой, трэці — з Брэста — Яўген Скрабец.

У Бярозе пад час правядзення традыцыйнай акцыі “Свечка памяці”, прысвечанай сумнай гадавіне чарнобыльскай трагедыі, была затрыманая мясцовая актывістка і праваабаронца Тамара Шчапёткіна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international