Недзяржаўны «Ўзгорак» легалізавалі

2009 2009-04-24T15:47:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brokarau.jpg
Эдуард Брокараў (фота БАЖ)

Эдуард Брокараў (фота БАЖ)

«Узгорак» мае статус «агульнапалітычнай газэты». Акрамя Гораччыны, ён будзе распаўсюджвацца ў суседніх Дрыбінскім і Мсьціслаўскім раёнах. «Я намагаўся зарэгістраваць ад 2002 году. Аднак згодна з старым законам „Аб сродках масавай інфармацыі“ трэба было ўзгадняць зь мясцовай уладай юрыдычны адрас выданьня. Выканкам усё рабіў, каб „Узгорак“ ня меў юрыдычнага адрасу. Цяпер такога патрабаваньня ў законе няма. Я стварыў прыватнае прадпрыемства, і выданьне зарэгістравалі», — кажа Эдуард Брокараў.

Цяпер уладальнік зарэгістраванай газэты зоймецца арганізацыйнымі пытаньнямі. Першы нумар плянуе выдаць празь месяц. Наклад пакуль будзе каля адной тысячы асобнікаў. Калі ня будзе праблемаў з распаўсюдам, то, заяўляе спадар Брокараў, наклад павялічыцца да трох-пяці тысяч.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international