Бог любіць троіцу

2009 2009-04-25T15:44:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rada-viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 сакавіка адзін з заснавальнікаў Грамадскага праваабарончага аб'яднання "Наша Вясна" юрыст Уладзімір Лабковіч падаў у МІністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь дакументы на рэгістрацыю. Нягледзячы на працоўны дзень, кабінет аддзелу грамадскіх аб'яднаняў быў зачынены, і дакументы былі аддадзены ў канцэлярыю міністэрства.

Нагадаем, што трэці ўстаноўчы сход заснавальнікаў  ГПА "Наша Вясна" прайшоў у Менску 29 сакавіка. На сходзе прысутнічалі 82 прадстаўніка з ўсіх рэгіёнаў Беларусі - праваабаронцы, юрысты, грамадскія актывісты. Удзельнікі сходу прагаласавалі за стварэнне праваабарончай арганізацыі, за яе статут і праграму. Былі абраныя кіручыя органы - Рада ў складзе пяці чалавек, старшыня аб’яднання і Рэвізійная камісія.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, абраны старшынём ГПА “Наша Вясна” Алесь Бяляцкі вялікіх ілюзіяў наконт рашэння Мінюста не мае: 

- Напрыканцы сакавіка мы правялі чарговы ўстаноўчы сход грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” і, нягледзячы на адмову нашай скаргі ў Вярхоўным судзе, вырашылі паспрабаваць зарэгістравацца яшчэ раз, прычым асабліва вялікіх ілюзіяў не маючы. Мы выправілі ў дакументах усе тыя коскі і кропкі, на якія нам указаў Мінюст як на памылкі падчас папярэдняй рэгістрацыі, і зараз паглядзім, якія яшчэ прэтэнзіі чыноўнікі нам прад’явяць. Я вялікіх спадзяванняў на рэгістрацыю ня маю, мы вырашылі паспрабаваць у апошні раз у гэтым сезоне атрымаць рэгістрацыю, бо перакананыя, што ў рэгістрацыі неўрадавых аб’яднанняў, праваабарончых арганізацыяў  зацікаўлены ня толькі грамадскія актывісты, а і сама дзяржава. Такім чынам, гэта чарговая праверка на спеласць нашых уладаў, наколькі яны гатовыя да адкрытага дыялогу з грамадзянскай супольнасцю, у прыватнасці з праваабаронцамі.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international