Праваабаронцу Віктара Сазонава папярэдзіла КДБ

2009 2009-04-24T17:25:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prawy1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння дахаты да гарадзенскага дэмакратычнага актывіста і правабаронцы Віктара Сазонава прыехалі двое супрацоўнікаў спецслужбаў і ўручылі яму позву, прапанаваўшы падвезці яго ва ўпраўленне КДБ па Гарадзенскай вобласці на машыне. 

 

У кабінеце спецслужбаў праваабаронцу паказалі тэчку з асабістай справай Віктара Сазонава і, перабіраючы, пратаколы адміністрацыйных правапарушэнняў, большую ўвагу надалі апошнім затрыманням, якя адбыліся ў мінулым годзе - за маханне бел-чырвона-белым сцягам падчас канцэрту ў Гародні легендарнай польскай групы "Ломбард" і за ўдзел у акцыі 10 снежня,  прымеркаванай да  60-годдзя  прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Віктара Сазонава, які таксама з'яўляецца кіраўніком абласной арганізацыі партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, папярэдзілі пад распіску пра магчымыя наступствы ў выпадку працягу далейшай апазіцыйнай дзейнасці,  а дакладна - пра крымінальную адказнасць паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ("Арганізацыія альбо актыўны ўдзел у групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак").  Яму нагадалі, што па гэтым артыкуле адбываў пакаранне Аляксандр Казулін.

Грамадзкі дзяяч запытаўся ў прадстаўнікоў спецслужбаў, з чым звязана гэтая размова: з Чарнобыльскай акцыяй ці яна носіць больш глабальны характар. Сп. Сазонаву адказалі, што выклік  не звязаны з Чарнобыльскай акцыяй, а проста вырашана папярэдзіць, пакуль сур'ёзных наступсваў яшчэ няма.    

Вядома, падобныя дзеянні КДБ не што іншае, як аказанне псіхалагічнага ціску і запалохванне. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international