КДБ зацікавіўся маршам апазіцыі «За незалежнасць!»

2009 2009-04-24T15:57:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/3_mzn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 красавіка завод, дзе працуе актывіст «Маладога Фронту» Антон Русін, наведалі супрацоўнікі КДБ.

 

«На маю просьбу назвацца адзін з іх адказаў: зараз так назавуся, што выляціш з працы і больш нікуды не ўладкуешся», -- распавёў актывіст прэс-службе «Маладога фронту».

 

Невядомыя людзі ў цывільным распытвалі Антона Русіна пра «Малады фронт», пра яго лідэраў і пра марш «За незалежнасць!», які рыхтуе арганізацыя. Адказваць на пытанні моладзевы актывіст адмовіўся.

 

Нагадаем, што да гадавіны рэферэндуму 1995 года «Малады фронт» збіраецца правесці ў Менску марш «За незалежнасць!».

 

Плануецца, што акцыя пройдзе 14 траўня ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці. Абвешчаны збор у 18 гадзінаў. Актывісты «Маладога Фронту» не збіраюцца падаваць заяўку на правядзенне акцыі ў Менгарвыканкам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international