Завод, дзе большасць працаўнiкоў — iнвалiды, каторы раз сутыкаецца з праблемамi памяшкання

2009 2009-04-22T18:31:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Артыкул пад такім назовам у газеце "Звязда" прысвечаны праблемам iнвалiдаў па зроку i iншых захворваннях. Чыноўнікі не зьвяртаюць увагу на іх і не хочуць ісці на сустрач. Між тым людзі з абмежаванымі магчымасцямі мусяць мець падтрымку грамадства і дзяржавы. Прыводзім частку артукулу, цалкам яго можна пачытаць на старонцы:

http://www.zvyazda.minsk.by/ru/issue/article.php?id=33806

Прыватнае брэсцкае прадпрыемства "Вертэкс-Брэст", на першы погляд, звычайны завод. 145 працаўнiкоў у вытворчых цэхах вырабляюць свяцiльнiкi, паяльнiкi, падаўжальнiкi, выключальнiкi i электрапатроны, аўтамабiльныя электрапрыборы, а таксама шэраг iншых рэчаў. А незвычайны ён тым, што асноўная частка працаўнiкоў — iнвалiды па зроку i па iншых захворваннях. І прадпрыемства ў свой час было створана пад эгiдай грамадскага аб’яднання "Беларускага таварыства iнвалiдаў па зроку".

Пачыналася яно з невялiчкага кааператыва ў складзе 20 чалавек пад кiраўнiцтвам Юрыя Верасоцкага. Арандавалi куток на тэрыторыi электратэхнiчнага завода, выпускалi асобныя дэталi да электрапрыбораў. Паступова расла колькасць людзей. Стала пашырацца кола заказчыкаў, iмi ў розны час былi электралямпавы завод, "Газаапарат", iншыя малыя i вялiкiя заводы. Да сярэдзiны 90-х стала зразумела, што прадпрыемству патрабуецца асобнае памяшканне. Тады многiя прамысловыя гiганты згортвалi вытворчасць, вызвалялi дзясяткi квадратных метраў плошчаў. Знайшлiся вольныя карпусы ў электрамеханiчнага завода. "Вертэкс" захацеў выкупiць, але гаспадар замовiў мiльён рублёў. Па тым часе гэта былi вялiкiя грошы. Нi ў рэспублiканскага таварыства, нi ў прадпрыемства-пачаткоўца такой сумы быць не магло. Тагачасны кiраўнiк грамадскага аб’яднання "Белтiз" пайшоў на прыём да старшынi Саўмiна. На гэтай пасадзе працаваў тады Вячаслаў Кебiч. I праз некаторы час з’явiлася пастанова Урада аб бязвыплатнай перадачы памяшкання па вулiцы Маскоўскай прадпрыемству "Вертэкс". Праўда, у тым дакуменце не называлiся тэрмiны выканання. Гэтым i скарыстаўся гаспадар будынка. Бо менш чым праз год Урад памяняўся. БЭМЗ iзноў заўпарцiўся, хоць памяшканне яму не было патрэбнае, яно пачало пакрысе развальвацца. Але i на гэты раз Урад краiны пайшоў насустрач iнвалiдам. Новы прэм’ер-мiнiстр пацвердзiў рашэнне папярэднiка i прыбавiў патрабаванне выканаць пастанову ў вызначаны тэрмiн. Так у 1998 годзе невялiкi завод, што даў працу многiм iнвалiдам, пераехаў у першы свой уласны будынак.

Чаму так падрабязна расказваю пра гiсторыю памяшкання завода? Каб падкрэслiць, што ў нялёгкiя часы краiна ўсё ж знаходзiла магчымасць падтрымлiваць прадпрыемства, якое дае працу людзям з абмежаванымi магчымасцямi. Цяпер у прадпрыемства зноў узнiклi праблемы, не па яго, падкрэслю, прадпрыемства, вiне. Цi знойдзе ўлада, i ў яе асобе грамадства, сiлы падтрымаць спецыфiчнага вытворцу, пакуль застаецца пытаннем. Але пра гэта крыху пазней.

<...>

* * *

Пахадзiўшы па цэхах, пагаварыўшы з рабочымi, у свядомасцi выплыла, здаецца, недзе прачытанае: нiякiя яны не "людзi з абмежаванымi магчымасцямi". Яны нармальныя людзi, якiм мы абмежавалi магчымасцi. I мы, грамадства, адказныя за свае паводзiны. Хацелася б, каб памяталi пра гэта тыя, хто будзе прымаць канчатковае рашэнне па будынку не зусiм звычайнага завода.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства