Ў Брэсьце распачаўся ўціск грамадзян, якія выказалі жаданьне стаць кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў

2003 2003-01-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ад дзьвух тыдняў у Берасьці распаўсюджваліся чуткі, што грамадзяні, якія вырашылі вылучыць свае кандыдатуры дзеля ўдзелу ў мясцовых выбарах, запрашаюць на размовы ў разнастайныя ўстановы з патрабаваньнем зьняць свае кандыдатуры. Адным пагражаюць звальненьнем, іншых «заваліць» на экзаменах, трэціх саромяць. Нават настаўнікі школаў выпытваюць у вучняў, дзяцей-сваякоў магчымых кандыдатаў, пэўную інфармацыю ў пошуках кампрамату, маўляў: «Нам сказалі».
Неўзабаве гэтыя чуткі знайшлі пацьцьверджаньне. У адрас Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Праваабарончы цэнтр «Вясна» паступіў шэраг паведамленьняў і заяваў аб парушэньні грамадзянскіх правоў У.Вялічкіна, В. Барболіна і іншых грамадзянаў.
Напрыклад:
– 17.01.03г. электрык Алег Дыдышка раніцай быў выкліканы ў кабінэт прафкаму Брэсцкага Электра-Лямпавага заводу ў якім знаходзіліся старшыня прафкаму Савіцкі, намесьнік дырэктара па працы і кадрах Паўлюк. Яны пыталіся: дзе вучыўся, дзе нарадзіўся, якая сям'я і адносіны ў сям'і, «кто надоуміл» пайсьці на выбары, якая праграма, за што «задержівалі» (ведалі, што за пікет каля ЦУМу з нагоды чарговай гадавіны прыняцьця Усеагульнае Дэклярацыі Правоў Чалавека (гл. «Брестскій Кур'ер» за 21-27.12.2000г. № 52(512) «15 метраў, у тым ліку параша»), хто будзе даверанымі асобамі, ці яны працуюць на заводзе, прасілі паказаць сваю ўлётку (праграму). На разьвітаньне госп. Паўлюк пабяцаў яму ўсяляк перашкаджаць у выбарчай дзейнасьці і параіў «хорошо подумать» ці варта ўвогуле ўдзельнічаць.
– 20.01.03г. Тацьцяна Драздова, настаўніца СШ № 30, была выклікана дырэктарам і дастаўлена ім на яго асабістым аўто да загадчыцы Маскоўскага РАНА Жыліч Л.І., якая паведаміла: «Я знаю, что у вас на работе дела ідут не очень хорошо, есть проблемы і Я предлагаю «не выносіть сор із ізбы». Вы снімаете свою кандідатуру і ваша характерістіка нігде не появітся». Абяцала напрацягу шасьці гадоў дапамагчы Тацьцяне стаць дырэктарам школы і вылучыць у кандыдаты ад працоўнага калектыву. Калі тая адмовілася здымаць сваю кандыдатуру, сказалі, што гэта «непрілічно» ствараць канкурэнцыю бліскучай і дасьведчанай асобе, якой з'яўляецца канкуруючая Л.І. Багдановіч.
– 15.01.03г. Іван Мішкоў, кіроўца РУП “Вучгазцентр”, пры сустрэчы з дырэктарам, даведаўся, што дырэктар згубіць пасаду, калі не прымусіць Мішкова адмовіцца ад удзелу ў выбарах. Каб не рабіць шкоды чалавеку Іван Мішкоў напісаў заяву на звальненьне з працы.
Не буду апісваць іншыя прыклады, адно скажу дзеяньням, заангажаваных у «беседах, чтобы бліже познакоміться», пасадных асобаў БрААГА «ПЦ «Вясна» дасьць адпаведную ацэнку і прадпрыме неабходныя захады.

26 студзеня 2003г
За дадатковай інфармацыяй зьвяртацца ў
Брэсцкае абласное аддзяленне
грамадскага аб'яднаньня
"Праваабарончы цэнтр "Вясна":
(8-0162) 20-13-95
Уладзімір Вялічкін

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international