Апазіцыянера асудзілі без складу злачынства на 700 тысячаў

2009 2009-04-23T14:34:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу грамадскага актывіста Рыгора Грыка з Баранавічаў, якога абвінавацілі ў арганізацыі акцыі прадпрымальнікаў у студзені 2009 года. Суддзя абласнога суду Куніцкая пакінула рашэнне суду Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы ад 6 сакавіка 2009 года без зменаў.

Нагадаем, што суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы абвінаваціў Рыгора Грыка па арт. 23.34 ч.2 КОАП і пакараў штрафам у памеры 700 тысячаў рублёў.

Хаця ў судзе, па словах праваабаронцы Сяргея Гоўшы, было даказана, што Грык не быў арганізатарам мерапрыемства баранавіцкіх прадпрымальнікаў у студзені гэтага года. Пратакол складзены з парушэннямі без удзелу Грыка. Сведкі, зафіксаваныя ў пратаколе, заявілі, што не казалі, што Грык быў арганізатарам. Тым не менш, суды абедзвюх інстанцыяў не звярнулі на гэта ўвагі. І замест прыпынення справы, у якой няма складу злачынства, вынеслі абвінаваўчыя вердыкты.

Актывіст лічыць гэтую справу правакацыяй КДБ і супрацоўнікаў міліцыі. Ён збіраецца звярнуцца са скаргай у Вярхоўны суд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international