Актывісты Баранавічаў настойліва дамагаюцца зменаў парадку правядзення масавых мерапрыемстваў

2009 2009-04-22T16:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 красавіка ў судзе г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна адбудзецца разгляд справы актывістаў дэмсілаў, якія выступаюць за адмену рашэння Баранавіцкага гарвыканкама ад 17.01.2006 года №4 “Пра парадак правядзення ў г. Баранавічы масавых мерапрыемстваў”.

Праваабаронца Сяргей Гоўша, юрыст Карней Пятровіч і сябра “Руху “За Свабоду” Віктар Сырыца лічаць, што гэты нарматыўны акт фактычна пазбаўляе магчымасці легальна праводзіць масавыя мерапрыемствы ў горадзе.

 

Як паведаміў праваабаронца Сяргей Гоўша, папярэдняе слуханне па гэтай справе адбылося ў судзе на мінулым тыдні.

- Падчас папярэдняга слухання справы выступіў прадстаўнік гарвыканкама Алег Мікалаевіч Яўсееў, які сказаў, што рашэнне гарвыканкама правільнае, не супярэчыць закону, і, маўляў, мы не маем рацыі, - распавёў праваабаронца. – Мы ж са свайго боку настойваем на тым, што што дадзены нарматыўны акт супярэчыць не толькі Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, але і Канстытуцыі Беларусі і Міжнароднаму пакту пра грамадзянскія і палітычныя правы, ратыфікаванаму Рэспублікай Беларусь.

Сяргей Гоўша тлумачыць, што паводле карэктываў, унесеных мясцовымі чыноўнікамі ў замацаваны законам парадак правядзення масавых мерапрыемстваў, заяўнікі акцыяў мусяць унесці аплату за паслугі па забеспячэнні парадку і бяспекі “за пяць дзён да правядзення мерапрыемства”. У той час як у самім законе указана - “не пазней за 10 дзён пасля правядзення”.

- Такім чынам атрымліваецца, што ідзем заключаць дамову з ЖКГ, органамі па надзвычайных сітуацыях, міліцыяй, медыкамі і спецаўтабазай, а яны адмаўляюць нам. І маюць рацыю, бо невядома ж, колькі збярэцца людзей ці застанецца таго смецця пасля акцыі і г.д. А не заключаць дамову – мы не маем права праводзіць мерапрыемства. Бо, зразумела, у такім выпадку будзе забарона чыноўнікаў. І фактычна яны нам забараняюць ужо каля трох гадоў, - кажа праваабаронца. - Таму мы зараз і змагаемся за адмену гэтага рашэння гарвыканкама.

 

Раней з прапановай адмяніць рашэнне гарвыканкама “Пра парадак правядзення ў г. Баранавічы масавых мерапрыемстваў” актывісты звярталіся ў гарадскі савет дэпутатаў, а таксама ў Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт. З абедзьвюх установаў атрымалі фактычныя адпіскі.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international