Здымаць людзей у цывільным забаронена?

2009 2009-04-17T10:34:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

16 красавіка Алесь Любянчук у якасці журналіста прысутнічаў у судзе Першамайскага раёна на працэсе па скарзе моладзевага актывіста Змітра Хведарука.

Пасля заканчэння судовага паседжання ён браў у З. Хведарука інтэрв’ю. Побач знаходзіліся яшчэ некалькі чалавек, якія прысутнічалі ў судзе – сябры, блізкія Хведарука і журналісты. У гэты момант незнаёмы малады чалавек у цывільным пачаў здымаць іх на аматарскую відэакамеру. На патрабаванне патлумачыць, з якой мэтай гэта робіцца, альбо спыніць здымкі, ён не адрэагаваў.

Па словах Любенчука, тады ён узяў сваю відэакамеру і пачаў здымаць незнаёмца.

«Той занерваваўся, падбег да нас, пхнуў моцна аб’ектыў відэакамеры і, дастаўшы з кішэні рацыю, нешта па ёй перадаў. Мы пайшлі адтуль, але літаральна праз некалькі хвілін гэты чалавек падышоў да нас у суправаджэнні супрацоўнікаў міліцыі. Міліцыянт па прозвішчы Дзядзейка заявіў, што я затрыманы за парушэнне грамадскага парадку. Я пагадзіўся з імі пайсці, бо міліцыянт папярэдзіў, што ў адваротным выпадку адвядзе мяне сілай», — распавёў у гутарцы з прэс-службай БАЖ А. Любянчук.

Міліцыянты правялі асабісты дагляд журналіста і склалі два адміністратыўныя пратаколы. Паводле аднаго, Любенчука вінавацяць у супраціўленні супрацоўнікам міліцыі. Другі пратакол складзены паводле скаргі незнаёмца з відэакамерай, які заявіў, што Алесь Любянчук нібыта крычаў на яго, цягаў за вопратку і штурхнуў яго камеру. (З пратакола стала вядома прозвішча гэтага чалавека — К. Харлан. Міліцыянтам К. Харлан прадстаўляўся як супрацоўнік камітэта дзяржбяспекі).

У дзяжурным аддзяленні Першамайскага РУУС А. Любенчука сфатаграфавалі і ўзялі ў яго адбіткі пальцаў. Ноч яго пратрымалі ў пастарунку, а раніцай збіраліся судзіць. Аднак у звязку з тым, што Алесь Любянчук запатрабаваў прысутнасці свайго адваката, разгляд адміністратыўнай справы перанесены на 21 красавіка (14.40, суд Першамайскага раёна г. Мінска).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international