Міністр адукацыі запрасіла Івана Шылу здаць апошні школьны іспыт у Польшчы

2009 2009-04-22T13:34:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shyla_shkola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота Нашай Нівы

фота Нашай Нівы

Моладзевы лідэр Іван Шыла, які быў выключаны са школы па палітычных матывах, а пасля гвалтоўна прызваны ў войска, цяпер можа скончыць сярэднюю адукацыю ў Польшчы.

 

Міністр адукацыі Польшчы Катажына Халь адказала на ліст актывіста «Маладога Фронту» Івана Шылы, які прасіў дазволіць здаць іспыт па ангельскай мове ў гэтай краіне. Міністр дала сваю згоду, паведамляе «Газета выборча».

 

Нагадаем, што актывіст «Маладога Фронту» Іван Шыла звярнуўся да міністра адукацыі Польшчы Катажыны Халь з просьбай дазволіць яму здаць апошні іспыт па ангельскай мове і атрымаць атэстат аб сярэдняй адукацыі.

 

У сваім лісце моладзевы актывіст адзначыў, што ўлетку 2008 года «па палітычных прычынах быў выключаны са школы перад апошнім іспытам». Затым ён звярнуўся ў суд, але не змог знайсці там праўды з прычыны залежнасці беларускіх суддзяў ад выканаўчай улады.

 

У лютым Івана Шылу «у парушэнне ўсіх юрыдычных працэдураў і нормаў, гвалтоўным і незаконным чынам забралі ў войска».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international