Акцыя “Моладзь за навучаньне па-беларуску” пачалася пасля ўрачыстай лінейкі каля будынка зачыненага ўладамі беларускага ліцэю

2005 2005-09-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па звестках радыё Свабода, ўрачыстая лінейка прайшла на вуліцы Кірава, дзе раней знаходзіўся адзіны беларускі лінгвістычны ліцэй, зачынены беларускімі ўладамі. Выкладчыкі павіншавалі дзяцей і іх бацькоў з новым навучальным годам і падзякавалі за добрыя вынікі навучаньня падчас летніх вакацыяў. Паколькі дзеці працавалі ўсё лета ў Польшчы, калектыў ліцэя вырашыў працягнуць навучальны працэс ад 1 кастрычніка.

Тым часам некаторыя моладзевыя арганізацыі разаслалі ў аддзелы адукацыі беларускіх гарадоў і раённых цэнтраў лісты, у якіх яны просяць чыноўнікаў даць адказ, якая сытуацыя ў іх рэгіёнах з навучаньнем па-беларуску і ці хапае неабходных падручнікаў і школьных прыналежнасьцяў для беларускіх школаў. Яны просяць чыноўнікаў даць адказ, чаму на іх тэрыторыі няма беларускіх класаў.

Пасьля ўрачыстай лінейкі ліцэістаў стартавала акцыя “Моладзь за навучаньне па-беларуску”. Цягам дня ў розных пунктах Менску будуць адбывацца флэш-мобы, якія наладзяць сябры моладзевых арганізацый і навучэнцы ліцэю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international