У журналістаў сканфіскавалі апаратуру

2009 2009-04-20T17:19:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pressa1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У пятніцу, 17 красавіка ў Клецку супрацоўнікі міліцыі  канфіскавалі апаратуру ў журналістаў. Як паведаміў клецкі актывіст Сяргй Панамароў, супрацоўнікі мясцовай міліцыі затрымалі журналістаў і забралі ў іх відэакамеру і касету.

Супрацоўнікі Клецкага РАУС некаторы час сачылі за Сяргеем Панамаровам, журналістам і тэлеаператарам, і, калі яны выходзілі з крамы, затрымалі. Прычыну затрымання назваць адмовіліся. У аддзяленні міліцыі у затрыманых былі адабраныя каштоўная апаратура і касета з відэазапісам і складзены пратакол адабрання. Копію пратакола міліцыянты таксама не далі.

Журналісты прыехалі у Клецк, каб зрабіць матэрыял пра руйнаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей Клеччыны, супраць якога змагаецца актывіст Руху "За Свабоду" Сяргей Панамароў. Актыівст Руху неаднаразова патрабуе пакараць вінаватых у псаванні гістрока-архітэктурных помнікаў: свіра ў вёсцы Янавічы і былога дамініканскага касцёла ў Клецку.

Па словах актывіста, апошнім часам мясцовыя следчыя спрабуюць абвінаваціць яго ў паклёпе на мясцовага праваслаўнага святара Мацвея Белавуса, які спрычыніўся да псавання гісторыка-культурнага помніка, але мае ўплывовых абаронцаў сярод кіраўніцтва БПЦ.

Як паведамляе Прэс-служба ГА "БАЖ", С. Панамароў ужо склаў скаргу на дзеянні міліцыі пракурору Клецкага раёна. Ён разглядае інцыдэнт як «класічнае рабаўніцтва» і просіць пракурора «прыцягнуць вінаватых міліцыянтаў да адказнасці ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international