З’езд беларусаў свету пад пагрозай зрыву

2009 2009-04-17T17:10:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belarusy_svetu.jpg

Запланаванае на 18-19 ліпеня 2009 г. правядзенне чарговага, V з’езда беларусаў свету МГА "ЗБС “Бацькаўшчына” можа апынуцца пад пагрозай.

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” атрымала чарговую адмову на правядзенне з’езда беларусаў свету. На гэтым тыдні адмовіла адміністрацыя ДК Мінскага трактарнага завода, а таксама 16 іншых залаў Мінска.

Афіцыйная прычына большасці адмоваў – “рамонтныя работы”. У прыватнасці, у ліпені будуць рамантавацца ДК прафсаюзаў, КЗ “Мінск”, Палац культуры МАЗ, МТЗ, актавая зала Лінгвістычнага ўніверсітэта, праблемы з пажарнай бяспекай мае Дом афіцэраў.

Пры першым кантакце з ўсімі ўстановамі запыт МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ўспрымаўся зацікаўлена. Аднак ужо праз некалькі тыдняў усе ўстановы адмовілі ў прадстаўленні арэнды.

На думку кіраўніцтва арганізацыі, рамонтная эпідэмія, што захліснула Мінск, дэманструе палітычнае рашэнне органаў улады. І яно недальнабачнае, бо цягне за сабой правядзенне з’езда альбо на адной з плошчаў Мінска, альбо ў замежжы, дзе ў з’ездзе нарэшце возьме ўдзел і палітычная эміграцыя. Адмова ў правядзенні форуму ў сталіцы метраполіі негатыўна адаб’ецца на іміджы Беларусі ў свеце.

З’езды беларусаў свету МГА ЗБС “Бацькаўшчына” з’яўляюцца статутным мерапрыемствам Згуртавання і склікаюцца раз на чатыры гады. Сёлета ў З’ездзе чакаецца ўдзел кіраўнікоў і сябраў беларускіх арганізацый замежжа з больш чым 20 краін свету, а таксама прадстаўнікоў беларускай творчай інтэлігенцыі, палітыкаў і грамадскіх дзеячаў з Беларусі.

Асаблівасцю з’ездаў МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” з’яўляецца тое, што ў іх бяруць удзел людзі розных палітычных поглядаў, а на з’ездзе акрамя справаздачаў і выбараў абмяркоўваюцца важнейшыя пытанні ўзаемадзеяння метраполіі і дыяспары, грамадскае і культурнае жыццё Беларусі.

Між іншым, у “Бацькаўшчыны” не было праблемаў з правядзеннем толькі Першага з’езда беларусаў свету (1993 г.). У 1997 г. пытанне з памяшканнем удалося вырашыць літаральна ўвечары напярэдадні мерапрыемства. У 2001 г. “Бацькаўшчыне” далі дазвол на правядзенне сусветнага форуму ў ДК “Сукно”, адмовіўшы ва ўсіх залах у Мінску, але літаральна за некалькі дзён гарадскія ўлады змянілі сваё рашэнне і прадставілі памяшканне па вул. Фрунзе, 5 (былы Дом літаратара). У 2005 г. былі доўгія ўзгадненні, у выніку якіх усё ж такі было дадзена ў арэнду памяшканне Міжнароднага адукацыйнага цэнтру (ІВВ). У гэтым годзе адмовіла і ІВВ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international