Незалежнага фотажурналіста затрымалі і збілі за здымкі пажару ў будынку міліцыі

2009 2009-04-17T15:20:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/02465242_100.jpg

Незалежнага фотакарэспандэнта, сябра БАЖ Уладзіміра Грыдзіна людзі ў цывільным затрымалі ў момант, калі ён здымаў на камеру пажар ў памяшканнях будынку міліцыі Першамайскага раёна Мінска.

 

Як распавёў журналіст у гутарцы з прэс-службай БАЖ, 16 красавіка каля 8 гадзін увечары ён пад’ехаў да будынка Першамайскага РУУС, дзе здарыўся пажар, і пачаў фатаграфаваць. Але амаль адразу да яго падбег мужчына ў цывільным і стаў загадваць спыніць здымкі.

 

«Я паказаў пасведчанне БАЖ, ён тут жа выхапіў яго ў мяне з рук і хацеў адабраць фотаапарат, але я не аддаваў. Тады падышлі яшчэ некалькі чалавек у цывільным, скруцілі мяне, адабралі камеру, пры гэтым некалькі разоў ударылі ў дых каленам, і завялі ў пастарунак. Там прагледзелі кадры на камеры і выдалілі зробленыя здымкі пажару. Пасля гэтага адпусцілі», — пераказаў здарэнне У. Грыдзін. Пры гэтым нападнікі праігнаравалі патрабаванне журналіста назваць свае прозвішчы.

 

У сувязі з гэтым інцыдэнтам ГА «БАЖ» намераны ў бліжэйшы час звярнуцца ў пракуратуру Першамайскага раёна з просьбай правесці праверку па гэтым факце і прыняць адпаведныя меры пракурорскага рэагавання ў дачыненні вінаватых асоб.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international