У Брэсце затрымалі ўдзельнікаў акцыі салідарнасці

2009 2009-04-17T10:42:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mf2.jpg

У Брэсце затрымалі ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з сем'ямі зніклых палітыкаў.

 

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, 16 красавіка яе праводзілі восем мясцовых актывістаў міжнароднага грамадскага аб'яднання "Малады фронт" (Чэхія). Каля 18.40 яны сталі каля пешаходнага пераходу на вуліцы Маскоўскай недалёка ад гандлёвага цэнтра "Юбілейны". Актывісты трымалі ў руках плакаты з партрэтамі зніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага і раздавалі прахожым улёткі з інфармацыяй пра іх.

 

У 18.55 да актывістаў падышлі супрацоўнікі міліцыі. Шасцярых даставілі ў найбліжэйшы апорны пункт для высвятлення абставінаў. У апорным пункце міліцыі затрыманым заявілі, што паступіў сігнал аб бойцы на месцы правядзення акцыі.

 

Да 20.25 усе затрыманыя былі адпушчаны без складання пратаколаў і канфіскацыі плакатаў і астатніх улётак, паведамляе БелаПАН.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international