Святлана Нех на волi: на працягу ўсіх 10 сутак адміністратыўнага арышту яна трымала галадоўку

2002 2002-08-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля 10 сутак адмiнiстрацыйнага арышту са спецпрыёмнiку Кастрычнiцкага РАУС горада Гродна выйшла на волю Святлана Нех, актывiстка Маладой Грамады. Увесь час зняволення дзяўчына трымала галадоўку ў знак пратэсту супраць рашэння суддзi Наталлi Козел, якая асудзiла Святлану за ўдзел у ланцугу неабыякавых людзей.
- Я дакладна ведала, дзеля чаго гэта рабiла, - заявiла Святлана. - Я галадала, каб нашыя суддзi не парушалi Канстытуцыю. Я i надалей буду заўсёды пратэставаць, калi сутыкнуся з беззаконнем.
Святлана выйшла на волю ў кашулi з надпiсам “Хочам ведаць праўду” i з партрэтамi знiклых журналiста Дзмiтрыя Завадскага i былога мiнiстра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкi. Пад дзвярыма РАУСа яе сустракалi мама i каля дзвух дзесяткаў сяброў з кветкамi.
Актывiстка Грамады паведамiла, што падчас адсiдкi мiлiцыянты да яе ставiлiся даволi добра. Нават жартавалi, што калi-небудзь Святлана можа стаць мiнiстрам унутраных справаў.
Святлана выказала падзяку тым, хто падтрымлiваў яе, рабiў усё, каб яна не адчувала сябе ў адзiноце за кратамi. Асаблiва яе расчулiла тое, што вечарамi пад вокны спецпрыёмнiка прыходзiлi хлопцы i дзяўчаты i пад гiтару спявалi для яе беларускiя песнi. Праўда мiлiцыянты ў гэты час знарок ўключалi ва ўсю моц радыё цi тэлевiзар.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international