Пры рэгістрацыі Мінюст будзе ставіць грамадскія аб'яднанні на ўлік у падатковую і Фонд сацабароны

2009 2009-04-15T17:35:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/minust.jpg

З лютага 2009 года Міністэрства юстыцыі пры прыняцці рашэнняў аб дзяржрэгістрацыі новых грамадскіх аб'яднанняў, іх саюзаў (асацыяцыяў) і фондаў адначасова ажыццяўляе пастаноўку іх на ўлік у падатковых органах.

 

Гэтыя арганізацыі таксама плануецца ставіць на ўлік у органах дзяржаўнай статыстыкі, Фондзе сацыяльнай абароны Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, а таксама рэгістраваць ў Беларускім рэспубліканскім унітарным страхавым прадпрыемстве «Белдзяржстрах».

 

Такім чынам, паведамілі БелТА у Мінюсце, прадстаўнікам міжнародных і рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў ужо няма неабходнасці пасля дзяржаўнай рэгістрацыі аб'яднання самастойна звяртацца ў пералічаныя органы і арганізацыі. Дакументы, якія пацвярджаюць пастаноўку аб'яднання на ўлік у названых органах і арганізацыях, у максімальна кароткія тэрміны пасля дзяржаўнай рэгістрацыі выдаюцца непасрэдна ў Міністэрстве юстыцыі.

 

У адпаведнасці з вызначаным парадкам такія працэдуры ўжо ажыццёўленыя ў дачыненні да зарэгістраваных Міністэрствам юстыцыі Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Ліга творчай моладзі», Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Асацыяцыя выпускнікоў Інстытута дзяржаўнай службы» і Сацыяльна-экалагічнага грамадскага аб'яднання «Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў».

 

У хуткім часе аналагічная практыка будзе ўкаранёная і пры рэгістрацыі мясцовых грамадскіх аб'яднанняў галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Менскага гарвыканкама.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international