Моладзь патрабуе амністыю ўдзельнікам “працэсу 14-ці”

2009 2009-04-15T11:09:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/eurapejskaja_belarus.jpg

Акцыя з патрабаваннем амністыі удзельнікам працэсу чатырнаццаці прайшла 14 сакавіка ля Дому ўраду на плошчы Незалежнасці ў Менску.

 

Каля 19:30 актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» выйшлі на плошчу  да ўваходу ў Дом ўраду і разгарнулі расцяжку з надпісам «Амністыю ўдзельнікам «Працэсу чатырнаццаці»!». Удзельнікі акцыі сканадавалі "Амністыю!" і "Волю палітвязням!".

 

Прыкладна праз 10 хвілін ахова Дома ўраду выклікала супрацоўнікаў міліцыі і актывістаў павезлі ў Маскоўскі РАЎС горада Менску. Сярод затрыманых - Павел Юхневіч, Максім Вінярскі, Кацярына Сцепанюк, Алег Ладуцька, Улад Ігнатовіч, Марта Крылова, Паліна Дззякава і Аляксей Ляўковіч.

 

Апошні з затрыманых, быў вызвалены на працягу трох гадзінаў з моманту затрымання. Пратаколы складзены не былі.

 

Падрабязней распавядае удзельнік акцыі, актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі:

 

- Заўтра наш парламент будзе разглядаць пытанне аб амністыі, прысвечаны дню Перамогі. Мы намагаліся звярнуць увагу парламенту на тое што удзельнікі “Працэсу чатырнаццаці” сваім артыкулам тэарэтычна могуць трапіць пад амністыю. Таксама звярталі ўвагу на тое што ў парламенту ёсць сродак, як захаваўшы твар, выпусціць удзельнікаў “Справы чатырнаццаці”.

 

«Справа чатырнаццаці» – справа па артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, узбуджаная ў дачыненні ўдзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 году.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international