Еўразьвяз выказаў заклапочанасьць апошнім указам Аляксандра Лукашэнкі аб міжнароднай тэхнічнай дапамозе

2005 2005-08-31T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На думку краін-сяброў Зьвязу, новы ўказ можа "сур'ёзна перашкодзіць рэалізацыі вялікай колькасьці ўзаемавыгадных праграм". "Абмежаваньні могуць прывесьці да далейшай ізаляцыі Беларусі і адмоўна адбіцца на яе насельніцтве", – падкрэсьліваецца ў дакумэнце.

Нагадаем, што новы ўказ усталёўвае забарону на атрыманьне і выкарыстаньне міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў антыканстытуцыйных мэтах. Згодна з указам, да міжнароднай тэхнічнай дапамогі аднесена дапамога ў форме арганізацыі і правядзеньня сэмінараў, канфэрэнцыяў і іншых грамадзкіх мерапрыемстваў.

У сваёй заяве Эўразьвяз пацьвярджае гатоўнасьць падтрымліваць насельніцтва і дэмакратызацыю Беларусі і зазначае, што тэхнічная дапамога краіне з боку Брусэлю робіцца "на карысьць абодвух бакоў". У дакумэнце адзначаецца, што мэта дапамогі – дапамагчы беларускаму ўраду прытрымлівацца сваіх міжнародных абавязаньняў, у прыватнасьці, у рамках АБСЭ.

Эўразьвяз заклікаў Беларусь "перагледзець рэалізацыю новага ўказу, у прыватнасьці, па прычыне магчымых нэгатыўных наступстваў для грамадзян Беларусі", -- паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international