Партыя свабоды і прагрэсу рыхтуецца да ўстаноўчага сходу

2009 2009-04-13T12:50:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/navasyad.jpg

Устаноўчы сход Партыі свабоды і прагрэсу пройдзе 18 красавіка ў Магілёве. Кіраўнік арганізацыйнага камітэту – былы дэпутат Вярхоўнага савету і Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Навасяд сказаў "Свабодзе", што першапачаткова сход плянавалі правесьці ў Менску. Аднак тут не змаглі атрымаць дазвол на неабходнае памяшканьне.

 

Дагэтуль ініцыятары стварэньня новай партыі ўжо тройчы, пачынаючы з лістапада 2003 году, праводзілі ўстаноўчыя сходы. Аднак кожны раз Міністэрства юстыцыі, якое афіцыйна рэгіструе палітычныя партыі і грамадзкія арганізацыі, не давала на гэта згоду.

 

Цяпер у Беларусі афіцыйна зарэгістраваныя 15 палітычных партыяў. У Міністэрстве юстыцыі ўжо знаходзяцца дакумэнты на рэгістрацыю Беларускай хрысьціянска-дэмакратычнай партыі. Свае ўстаноўчыя сходы рыхтуюць таксама Беларуская партыя працоўных (кіраўнік аргкамітэту Аляксандар Бухвостаў) і партыя “Свабода” Сяргея Скрабца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international